Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі

Дата: 18 марта 2016 в 17:17, Обновлено 19 марта 2016 в 10:10
1 740 просмотров

Сусветны дзень паэзіі адзначаецца з 1999 года па ініцыятыве ЮНЭСКА і ўжо паспеў стаць традыцыйным для культурнай супольнасці свету. “Паэзія, – гаварылася ў рашэнні ЮНЭСКА, – можа стаць адказам на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пытанні сучаснага чалавека, але для гэтага неабходна прыцягнуць да яе як мага шырэйшую грамадскую ўвагу”.

Наказ

Свет падароны вам, дзеці, сонечны, зорны…

Кожны дзень, кожны міг у жыцці непаўторны.

Даражыце жыццём, даражыце!

Беражыце сябе , беражыце!

Там, дзе вы, дзеці, ёсць больш любові і згоды.

Вы – надзея сям’і , прадаўжальнікі роду.

Даражыце жыццём, даражыце!

Беражыце сябе, беражыце!

Нам цяплей,весялей з вамі , мілыя дзеці,-

Анічога мілей не бывае на свеце.

Даражыце жыццём, даражыце!

Беражыце сябе, беражыце!

Аніколі ,нідзе слоў маіх не забудьце.

Ля агню, на вадзе асцярожныя будзьце.

Даражыце жыццём, даражыце!

Беражыце сябе, беражыце!

На дарогах ўсіх вы сябе беражыце,

Меншым сёстрам, братам мае словы скажыце!

Даражыце жыццём, даражыце!

Беражыце сябе, беражыце!

(В. А. Жуковіч – вядомы беларускі паэт.Ён напісаў шмат вершаў для дзяцей і пра дзяцей.)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.