Новости проекта
Семь советов, как перейти на дистанционное обучение

Методическая работа

Дата: 28 марта 2018 в 08:26, Обновлено 4 июня 2019 в 12:42

Фарміраванне ключавых кампетэнцый вучняў

  

                                                                настаўнік беларускай мовы і літаратуры

                                        Паўлюкова Марыя Веніямінаўна

Вучэбнае даследаванне на ўроках беларускай мовы і літаратуры

У сучасным адукацыйным працэсе існуе шмат техналогій, метадаў і прыёмаў, якія прызваны зрабіць працэс навучання і выхавання больш эфектыўным і прадуктыўным. Таму важна ў педагагічнай дзейнасці выпрацаваць такую сістэму навучання, якая будзе ўлічваць індывідуальныя асаблівасці вучняў і адпавядаць запатрабаванням грамадства. Для гэтага неабходна зрабіць школьнікаў актыўнымі саўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, развіваць іх творчы патэнцыял. На ўроку неабходна ствараць ўмовы для праяўлення і задавальнення пазнаваўчых і камунікатыўных патрэб вучняў, фарміравання іх ключавых кампетэнцый, абапіраючыся на тэхналогію вучэбнага даследавання.

Даследчая дзейнасць вучняў на ўроку ўключае дыягнастычны, матывацыйна-мэтавы, тэарэтычны і праектна-творчы напрамкі. Пры арганізацыі даследчай працы на ўроку трэба ўлічваць узрост навучэнцаў. У 5–7 класах вучні набываюць прасцейшыя веды, уменні і навыкі, якія неабходны для выканання даследчай работы. Ідзе працэс навучання асновам самастойнай дзейнасці, развіцця нестандартнага (крытычнага) мыслення. Так, на ўроку беларускай мовы ў 6 класе пры паўтарэнні тэмы «Апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя сказы» выкарыстоўваю наступныя заданні.

Заданне 1. Пастаўце да сказаў пытанні так, каб выдзеленыя словы былі адказамі.

У Алжыры знаходзіцца цікавае возера. Яго вадой можна пісаць на паперы, нібы чарнілам. У возера ўпадаюць дзве рэчкі. Яны багатыя на солі жалеза.

Адказы:

Дзе знаходзіцца цікавае возера? Чым можна пісаць на паперы? Колькі рэчак упадае ў возера? На што яны багатыя?

Заданне 2. Выпішыце з тэксту Эдзі Агняцвет па 2 сказы (апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя) і прачытайце іх з патрэбнай інтанацыяй.

Вы любіце парк імя Горкага?           

Прыходзьце сюды пагуляць.

Тут сосны стаяць на пагорку –

Аб нечым шумяць і шумяць.

Па снезе ў кашулях агністых

Гуляюць зімой снегіры.

А ў маі ў голлі цяністым

Працуюць майстры-штукары.

Прыходзьце паслухаць уранку

Дразда-спевака, берасцянку!

У парку знаходжу я дзівы,

Да ночы гуляць тут гатоў.

А бацька мой ходзіць маўклівы.

Чыіх ён шукае слядоў?

У гэтым годзе на ўроках беларускай мове шасцікласнікам прапанавала правесці даследаванне слова Радзіма. Для гэтага пачалі вывучаць раздзел мовазнаўства, вызначылі сінтаксічную функцыю слова ў сказе, склалі з гэтым словам сінквейны, падабралі прыказкі, вершы беларускіх аўтараў на тэму «Радзіма». Пры правядзенні марфемнага аналізу слова ўдасканалілі навыкі работы з марфемным слоўнікам. Далей наша даследаванне будзе накіравана на характарыстыку слова «Радзіма» як часціны мовы, на гукавы аналіз слова.

Такая праца развівае сістэмнае мысленне і творчае ўяўленне вучняў, актывізуе і папаўняе іх моўны запас, выхоўвае пазнавальную цікавасць.

У 8–9 класах значную ўвагу надаю выкананню самастойных заданняў творчага характару, паглыбляю веды школьнікаў па методыцы даследавання і апрацоўцы вынікаў. Напрыклад, на ўроку беларускай мовы ў 9 класе пры вывучэнні складаназлучаных сказаў прапаноўваю вучням наступныя заданні.

 Складзіце схему сказаў. Замяніце іх складаназалежнымі з даданай часткай, якая адказвае на пытанні: чаму? Па якой прычыне?

 Параўнайце сказы. Што паміж імі агульнага і чым яны адрозніваюцца?

У 10-11 класах адбываецца далейшае развіццё ў вучняў даследчых уменняў, удасканаленне творчых падыходаў да рашэння канкрэтных задач, уменняў самастойна рэалізоўваць атрыманыя веды на практыцы. На дадзеным этапе навучэнцы ўжо могуць самастойна выбіраць тэму даследавання, выказваць гіпотэзы, рабіць вывады, рыхтаваць даклады, рэфераты і г.д.

Важна пры арганізацыі даследчай работы ажыццяўляць узаемасувязь у вывучэнні беларускай мовы і літаратуры. Гэтаму садзейнічае работа з тэкстам. Атрымаўшы тэкст і заданні да яго, вучань вызначае тэму, ідэю, аналізуе яго структуру, лексіку, тыповыя сінтаксічныя канструкцыі, асаблівасці аўтарскай мовы і г.д.

Выконваючы комплексны аналіз літаратуразнаўчага тэксту, вучні паўтараюць і ўспамінаюць звесткі з розных раздзелаў мовазнаўства. Тым самым школьнік вучыцца «назіраць за жыццём» слова ў лексічным кантэксце. Навучыўшыся асэнсавана чытаць мастацкі тэкст і каменціраваць аўтарскія прыёмы, школьнік развівае і свае ўменні стварэння звязных тэкстаў.

Пры арганізацыі работы з вучнямі 5–8 класаў выкарыстоўваю такія метады даследчай дзейнасці, якія забяспечваюць засваенне тэксту з улікам жанравых і стылявых асаблівасцей твораў, стымулююць творчую фантазію, моўную дзейнасць. У 9–11 класах аддаю перавагу літаратуразнаўчым падыходам, якія дазваляюць асэнсоўваюць літаратурны твор у адзінстве змест і формы. Гэтаму садзейнічаюць прыёмы вывучэння гісторыі тэксту, выяўлення аўтарскай пазіцыі, даследавання кампазіцыі, сістэмы вобразаў, дэталей, асаблівасцей мовы і г.д.

Важным для дзяцей-даследчыкаў у пазакласнай дзейнасці аказваецца ўменне працаваць з інфармацыяй, здабываць неабходны навуковы матэрыял, уменне правільна сістэматызаваць яго. Але гэта часта бывае для вучняў складана. Таму на ўроках вызначаю час для таго, каб расказаць, як правільна карыстацца зместам, бібліяграфіяй; вучу дзяцей самастойна складаць просты і складаны планы, схемы, табліцы, рэгулярна звяртацца да даведнікаў ці іншых крыніц інфармацыі пры праверцы выкананай працы, самастойна выбіраць і чытаць літаратуру, перыёдыку. Ствараю ўмовы для развіцця ўмення вызначаць мэту, задачы, аб’екты і прадметы даследаванняў. Спачатку вучні (8–9 клас) аналізуюць і пры неабходнасці карэкціруюць прапанаваныя мэты, задачы, аб’екты, а ў 10–11 класах могуць ужо самастойна сфармуляваць тэму даследавання, вызначыць мэту, задачы, аб’ект і прадмет даследавання.Напрыклад, дзесяцікласнікам на факультатыўных занятках па беларускай мове пры вывучэнні тэмы «Беларускія тапанімія» было прапанавана ўзгадаць, што вядома ім пра паходжанне назвы г. Гомеля. Выкарыстоўваю ў 10 класе метад праектаў, бо ён дае магчымасць развіваць такія якасці асобы, як адкрытасць, нестандартнасць мыслення, уменне рэагаваць на зменлівыя ўмовы знешняга свету, вырашаць разнастайныя праблемы, цесна і прадуктыўна супрацоўнічаць з іншымі людзьмі, імкненне да самапазнання, самаўдасканалення і самарэалізацыі. Найбольш эфектыўны гэты метад пры правядзенні факультатыўных заняткаў.

У час падрыхтоўкі праекта вучні карыстаюцца інтэрнэтам, дадатковай літаратурай, табліцамі, працуюць у бібліятэцы з картатэкай, што вельмі важна для развіцця самастойнай працы. Павялічваецца вучэбная матывацыя, таму што яны бачаць бліжэйшае прымяненне засвоенага на ўроку матэрыялу. Метад праектавання рыхтуе навучэнцаў да жыцця, фарміруе навыкі аналізу, сінтэзу, ацэнкі, зносін і супрацоўніцтва. Прадстаўляючы свой праект, рабяты вучацца ясна і лагічна выкладаць свае думкі і выступаць перад вялікай аўдыторыяй. 

Кожны настаўнік, які хоча дасягнуць высокіх паказчыкаў пры выкладанні свайго прадмета, заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку, менавіта творчы падыход з’яўляецца асновай педагагічнага майстэрства.

Практыка паказвае, што выкарыстанне элементаў праблемных, пошукавых, даследчых, эўрыстычных метадаў навучання робіць працэс пазнання больш прадуктыўным, дапамагае матываваць вучняў на дасягненне найбольш высокіх вынікаў, служыць сродкам для развіцця іх інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры.

Кампетэнцыі для вучня – гэта вобраз яго будучыні

Кампетэнтнасны падыход з’яўляецца адлюстраваннем запатрабаванасці грамадства ў падрыхтоўцы людзей, якія ўмеюць прымяніць свае веды для паспяховай прадукцыйнай дзейнасці на практыцы. Кампетэнтнасны падыход прадугледжвае не засваенне вучнем адасобленых ведаў і ўменняў, а авалоданне імі ў комплексе. Задача школы — сфарміраваць такі ўзровень кампетэнтнасці вучняў, які дазволіў бы вырашаць праблемы ў розных сферах дзейнасці ў канкрэтных сітуацыях. І гэта ў першую чаргу залежыць ад таго, хто будзе фарміраваць такія кампетэнцыі.

З’яўленне новага выніку адукацыі ніякім чынам не прадугледжвае адмаўленне старых, традыцыйных вынікаў. Наадварот, кампетэнтнасць разглядаецца як нейкі інтэграваны вынік, які ўключае ў сябе ўсе традыцыйныя. Сярод акрэсленых кампетэнцый найбольш часта называюцца  наступныя:

валоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі, тэхналогіямі педагагічнай дыягностыкі;

 медыяпісьменнасць, выкарыстанне даных з актуальных крыніц інфармацыі для будовы сучасных заняткаў з навучэнцамі;

уменне весці школьную дакументацыю на электронных носьбітах;

 уменне рэалізаваць ідэі здароўезберагальнай педагогікі, уважлівасць да ўласнага фізічнага і псіхічнага здароўя.

         Для фарміравання такой асобы патрэбна выкарыстоўваць кампетэнтнасны падыход.  Заняткі, на маю думку, павінны змяшчаць наступныя этапы:

1. Самавызначэнне да дзейнасці.

2. Актуалізацыя ведаў і фіксацыя цяжкасці ў дзейнасці.

3. Пастаноўка вучэбнай задачы.

4. Прапанова праекта выхаду з праблемнай сітуацыі.

5. Першаснае замацаванне вучэбнага матэрыялу.

6. Самастойная работа.

7. Уключэнне новых ведаў у сістэму і паўтарэнне.

8. Рэфлексія дзейнасці.

Кожны настаўнік на ўроках павінен выкарыстоўваць такія методыкі і прыёмы, якія дазволяць ажыццявіць кампетэнтнасны падыход на вучэбных занятках. Сярод іх наступныя: тэхналогія крытычнага мыслення, праектна-даследчы метад, стратэгія актыўнай ацэнкі, арганізацыя разнастайных форм дыялогу і дыскусій, праблемны і інтэрактыўны метады навучання. Усе яны, па сутнасці, зводзяцца да аднаго — пошуку такіх форм арганізацыі заняткаў, у якіх вучань змог бы максімальна праявіць свае здольнасці, авалодаць адпаведнымі кампетэнцыямі ва ўмовах самастойнай працы.

Развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў на вучэбных занятках па беларускай літаратуры сродкамі інтэрактыўнага навучання

Сваю працу я асацыірую са словамі твор, тварыць, творчы, творчасць.

У сваёй педагагічнай рабоце імкнуся да выкарыстання сучасных тэхналогій навучання. Год дзесяць таму назад была захоплена французскімі педагагічнымі майстэрнямі. Апошнім часам мяне зацікавіла праблема фарміравання камунікатыўных кампетэнцый вучняў на ўроках беларускай літаратуры. Вучні з цяжкасцю выказваюць свае думкі паводле прачытанага твора.

Пазнаёміўшыся з паняццем камунікатыўная кампетэнцыя, прыйшла да высновы, што гэта не што іншае, як асноўныя задачы навучання моўнай і літаратурнай адукацыі.

Камунікатыўная кампетэнцыя ўключае наступныя структурныя элементы:

веданне спосабаў узаемадзеяння з навакольнымі;

уменне выкарыстоўваць сродкі мовы ў вусным маўленні ў адпаведнасці з умовамі зносін;

практычнае авалоданне дыялагічнай і маналагічнай мовай;

авалоданне нормамі моўнага этыкету ў сітуацыях вучэбных і бытавых зносін;

авалоданне навыкамі работы ў групе;

валоданне рознымі сацыяльнымі ролямі;

уменне крытычна, але некатэгарычна ацэньваць думкі і дзеянні іншых людзей.

Камунiкатыўная кампетэнтнасць фармiруецца ў дзейнасцi, праз вопыт моўных зносiн і найбольш прадуктыўна ажыццяўляецца на ўроках лiтаратурнага чытання.

Для арганізацыі ўзаемадзеяння вучняў паміж сабой эфектыўнымі будуць інтэрактыўныя метады навучання. Назва інтэрактыўных метадаў паходзіць ад псіхалагічнага тэрміна “інтэракцыя”, што азначае “ўзаемадзеянне”. Тэрмін “інтэрактыўнае педагагічнае ўзаемадзеянне” можна патлумачыць як узмоцненую мэтанакіраваную дзейнасць педагога і вучняў па арганізацыі ўзаемадзеяння паміж сабой у мэтах развіцця (С. С. Кашлеў).

Асноўнай ідэяй працы з’яўляецца пераход да авалодання камунікатыўнай кампетэнцыяй у выніку практычнай актыўна-творчай дзейнасці.“Толькі тады веды робяцца нашым сталым набыткам, калі мы прыходзім да іх, здабываем іх самі.” Я.Колас

Рэалізуючы ідэю, я пазнаёмілася з работамі сучасных дыдактаў Запрудскага, Кашлева, Джонсана, выбрала найбольш прыдатныя метады і прыёмы, адапціравала іх для свайго класа і вучэбнага прадмета і ўвяла ў практыку работы.

Вусныя выказванні

Праблемныя пытанні

Спосабы фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі

Дыялог

Ролевыя гульні

Вобразная характарыстыка

Магчымасці інтэрактыўнага навучання можна выкарыстоўваць на розных этапах урока. Пачаць урок варта пры дапамозе метадаў стварэння спрыяльнай атмасферы: памяняемся месцамі, падары кветку, алітэрацыя імені, камплімент. Гэта не што іншае як звычайны арганізацыйны момант.

На этапе актуалізацыі суб’ектнага вопыту вучняў забяспечваецца матывацыя і адбываецца ўключэнне школьнікаў у сумесную дзейнасць. Тут пажадана выкарыстаць метад “Інтэрв’ю”, “Завяршы фразу”, “Інтэлектуальныя арэлі”.

На этапе замацавання новых ведаў і спосабаў дзейнасці выкарыстоўваю “Лагічны ланцужок”, “Алфавіт”, “Гасцініца”, “Выбар”.

Найбольш часта звяртаюся да метаду "Бура прапаноў", бо лічу яго даступным для выкарыстання сярод вучняў розных узроставых катэгорый і рознаўзроўневай падрыхтоўкі. Метад прыдатны пры характарыстыцы літаратурных персанажаў. Перад яго выкарыстаннем можна правесці размінку ў выглядзе гульні на асацыяцыі з прадметам і творам (напрыклад, драўляная лыжка – апавяданне З. Бядулі “Бондар”).

Размінка можа быць выкарыстана і як самастойны элемент на вучэбных занятках па мове, літаратуры, толькі прадметам у дадзеным выпадку паслужаць тэрміны, літаратуразнаўчыя паняцці.

На пачатковым этапе вучэбнага занятку важна сфармуляваць заданне, над выкананнем якога будзе працаваць клас. Урок праводзіцца ў некалькі этапаў.

Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў за кароткі час дазваляе ўключыць у дзейнасць увесь клас, скампанаваць літаратурны матэрыял убачыць у дзеянні кожнага вучня. Цэлы ўрок правесці толькі на адным інтэрактыўным узаемадзеянні складана. Існуюць цяжкасці і з ацэньваннем дасягненняў вучняў, аднак камунікатыўны вопыт фарміруецца.

Прычыны трагедыі Марыны Гарновай і Ніны Купрыянавай у апавяданнях  Міхася Зарэцкага «Кветка пажоўклая» і «Ворагі»,

                                                   10 клас

Я прапаную Вам ролю вучняў 10 класа. Паспрабуйце здагадацца, партрэт якога пісьменніка вы бачыце. (падказка 1. Ён нарадзіўся ў вёсцы Высокі Гарадзец Талачынскага раёна. 2.Трагічны лёс -- разам з іншымі беларускімі пісьменнікамі яго расстралялі 29 кастрычніка 1937 года). Метад асацыяцый

Так, гэта Міхась Зарэцкі. Менавіта яго творы хачу Вам прапанаваць для разгляду. А вось якія? Здагадайцеся.

М.Зарэцкі. “Кветка пажоўклая” М.Зарэцкі.“Ворагі”

Паспрабуем даследваць прычыны трагедыі Марыны Гарновай і Ніны Купрыянавай. Праблемнае пытанне: шчасце герояў апавядання «так магчыма, так блізка» Чаму ж шчасце не збылося? Якія прычыны-парогі сталі перашкодай на шляху закаханых? Дапаможа метад “Бура прапаноў”.

Найперш трэба сабраць прапановы. Для гэтага ўважліва прачытайце ўрыўкі з тэкстаў апавяданняў і падкрэсліце тыя выразы, словы, якія яскрава даюць характарыстыку гераіням. Працаваць будзем па групах. Выберыце таго, хто будзе агучваць прапановы ад групы (дадатак 1).

“Хто яна, Марына Гарнова?”(апавяданне “Кветка пажоўклая”) -1 група

“Хто яна, Ніна Купрыянава?”(апавяданне “Ворагі”) -2 група

Агучце выбраныя вамі характарыстыкі галоўных гераінь.

II этап. Тлумачэнне. Калі некаторыя з прапаноў незразумелыя, то той, хто іх выказаў, тлумачыць.

“Хто яна, Марына Гарнова?”(апавяданне “Кветка пажоўклая”)

Прыгожая жанчына;у вачах дзіўная палахлівая маркота робіць пустымі, далёкімі; нічога асаблівага: прыемная жанчына, прыгожая, вабная; столькі жаноцтва ў ёй, столькі ласкі - да дзяцей асабліва; тая, перад імем якой часам дрыжэлі нашыя ворагі; вочы ў Гарновай працяліся холадам, пустатой; палкай, балючай журбы; ціхім і працяжлівым голасам; у вачах яе смутак і разам нейкае замяшанне; дзівачны настрой; кветка пажоўклая; займала важную пасаду; спрытная чэкістка з пільным вокам і сталёвай цвёрдасцю; закапалася ў дзіцячым доме, гатуе нам моладзь на змену; задуменным поглядам; думкі розныя, пустата... Моцы няма; глядзела некуды ў пустату; на твары смутак глыбокі; упартым гарэзлівым поглядам; на твары - весялосць, задорнасць гуллівая, з вачэй праменнем іскрыстым пырскае смех; надта добрая жанчына; харошая, ласкавая, ветлая; быццам саткана ўся з дзівосных перажыванняў, з квяцістых мар, з хараства незвычайнага; здавалася восеньскай кветкай; песціць погляд сваім астатнім сумным хараством; могілкі я люблю; я памру на чыгунцы; яна, незразумелая, цёмная; растраціла моц сваю; будзь ты праклята; ганебным шляху; дачка памешчыка з Віленшчыны; рэвалюцыянеркай рана зрабілася, эсэркай спачатку; уцякла з дому; пачула тую магутную волю калектыву; працялася наскрозь агульнай сталёвай думкай, агульным бурлівым пачуццём; лёгка, добра было тады; быццам у нейкім чароўным хмелі; ляцеў звар'яцелы час; не лічыце мяне вашай дачкой; прыйшоў брат.да мяне шукаць абароны; у той час нікога не лічыла такімі ворагамі, як сваю радню; падпісала смяротны прыгавор; затапіла яго ў моры напружанай, ліхаманкавай працы; пачуццё адзіноты, нездавальнення; была далёкая нейкая, чужая; халоднай, сухой пустатой сваіх глыбокіх вачэй; дзіўнай стала; сумныя вочы, ціхая, смутная; задумленне маўклівае; баюся, каб не звар'яцець; страх агнявы калоціць; згубіла сваё месца ў жыцці. Дык навошта жыць?

“Хто яна, Ніна Купрыянава?”(апавяданне “Ворагі”)

Няясны вобраз дзяўчыны; сумна-прыветным, чароўным хараством; анёлачак такі; сталая, спелая красуня, прыгожая, вабная; белая, трохі ружовая, як пралеска; дзіўным хараством, хараством дзявочага красавання; непрыветнасць і нават пагарда; зграбная, прыгожая; глядзела пагардлівым, грэблівым поглядам; вабіла сваёй дзіўнай жаночай пекнатой; вораг, злосны класавы вораг; я контррэвалюцыянерка; стары лад не вернецца, не можа вярнуцца, бо ён несправядлівы, злачынны; прыйдзецца застацца ў варожым вам лагеры; здзівіла тая шчырасць, з якой яна гаварыла; доўга змагалася сама з сабой; працінаўся павагай да яе; самасвядомасць, гэткі аналіз самой сябе; шкада гэтае ніклае кветкі, гэтага хваравітага адсклёпку старога ладу; згарнуць з сябе ўсё старое: старыя прывычкі; хворая я да новага жыцця... адпетая... панская костка; засмяялася горкім і разам задорным, гарэзлівым смехам; поўная фізічных сіл... поўная красы, аддаць тое, што даражэй за ўсё, мо даражэй за жыццё; адважылася аддаць свайго любага ў ахвяру, каб ратаваць бацьку; узрушаную, непрытомную, з паламанай душой, з разбітым сэрцам; была сумная, маркотная, як восень; любаваўся яе сумным, паніклівым хараством; яна была падобна да восені; мы – ворагі; звязана назаўсёды... з тым, каго вы забілі... у мяне... будзе дзіцянё; я ўжо нябожчыца... Жывая нябожчыца; каб ён умеў ратаваць яе, пагадзіць яе з жорсткім жыццём

III этап. Аб'яднанне. На гэтым этапе падобныя ці блізкія па сэнсе прапановы можна аб'яднаць, адпаведна падкрэсліўшы.

IY этап. Выбар крытэрыяў ацэнкі.

Запішыце на асобных лістах тыя якасці, якія тлумачаць прычыны трагедыі Марыны Гарновай і Ніны Купрыянавай. Прымацуйце іх на дошцы.

Марына Гарнова (апавяданне “Кветка пажоўклая”)

Кветка пажоўклая...

Думкі розныя, пустата... Моцы няма.

На твары смутак глыбокі.

Здавалася восеньскай кветкай

Растраціла моц сваю.

Працялася наскрозь агульнай сталёвай думкай, агульным бурлівым пачуццём...

У той час нікога не лічыла такімі ворагамі, як сваю радню...

Згубіла сваё месца ў жыцці.

Ніна Купрыянава (апавяданне “Ворагі”)

Вабіла сваёй дзіўнай жаночай пекнатой.

Доўга змагалася сама з сабой.

Самасвядомасць, гэткі аналіз самой сябе.

Хворая да новага жыцця... адпетая... панская костка.

Узрушаная, непрытомная, з паламанай душой, з разбітым сэрцам.

Сумная, маркотная, як восень.

Жывая нябожчыца...

Падвядзенне вынікаў. Метад 4-х кутоў.

Выберыце адно з меркаванняў, якое, на вашу думку, больш поўна тлумачыць прычыны трагедыі Марыны Гарновай і Ніны Купрыянавай. Падыйдзіце да таго кута і растлумачце, чаму вы зрабілі такі выбар.

Звар’яцеласць часу забяспечваецца звар’яцеласцю тых, хто ў ім жыве.

Цела — храм для душы. Духоўная пагібель вядзе і да фізічнага знішчэння.

І рамантычнае, і рэалістычнае адлюстраванне жыцця немагчыма без «найпрыгажэйшых кветак» — жанчын. У апавяданнях Зарэцкага абедзве гэтыя кветкі — «пажоўклыя».

На абедзвюх гераінях — пракляцце. Ніну пракляў каханы, якому яна ўчыніла пастку: «Не дарую. На тым свеце спаткаемся — і то памстуюся!». Гарнову праклялі бацькі.

Рэфлексія.

Ацаніце для сябе важнасць прапанаванай інфармацыі, выкарыстоўваючы план-рэцэнзію 5 « П».

Падумаю (над чым?)

Прыму (што?)

Паспрабую (з гэтага)

Папрактыкую (што?)

Прапушчу.

Я таксама прымацоўваю свой варыянт “Прапановы прыму”.

                                                                                                   Дадатак 1

М.Зарэцкі. Апавяданне “Кветка пажоўклая”

Даведачны матэрыял для групавой работы

Заданне: падкрэсліце ў тэксце словы, выразы, якія найбольш яскрава характарызуюць галоўную гераіню твора

1 група

А Булановіча яна зацікавіла. Яна, перш-наперш, - прыгожая жанчына, з павабнай, трошку сумнай і ціхай усмешкай. Невысокага росту, стан досыць зграбны, з мяккай акругласцю форм. На твары троху цьмяная бледнасць і зморшчыкі навокал вачэй - такія маленькія, празрыстыя. Як усміхаецца, дык зморшчыкі збіраюцца праменьчыкамі, ахінаюць вочы ціхай, ласкавай прыветнасцю. Тады ў вачах знікае тая дзіўная палахлівая маркота, якая часам халадзіць іх, робіць пустымі, далёкімі. Тады ў іх - зеленаватыя агеньчыкі; вясёлыя, гарэзныя. І зірнуць тады ў іх, дык не стрываеш, каб не ўсміхнуцца самому. Бо зеленаватыя агеньчыкі - яны пранікаюць дужа глыбока, соладка казытаюць сэрца і поўняць яго нейкім гуллівым уздымам.

І дзівіўся. Здаецца, нічога асаблівага: прыемная жанчына, прыгожая, вабная. Столькі жаноцтва ў ёй, столькі ласкі - да дзяцей асабліва...

І гэта тая, перад імем якой часам дрыжэлі нашыя ворагі? Гэта яна?..

І ўбачыў тады, як вочы ў Гарновай працяліся холадам, пустатой, як засвяцілася ў іх нешта такое, што падобна было да спалоху або да нейкай палкай, балючай журбы. Загаварыла новым - ціхім і працяжлівым голасам.

Як развітваліся, Булановіч стрэўся поглядам з Гарновай. Убачыў у вачах яе смутак і разам нейкае замяшанне. Нібы стыдалася яна за свой дзівачны настрой.

2 група

Як ішлі назад, Булановіч думаў пра Гарнову. Тачыла думкі вострая назойлівая цікавасць. Спытаўся ў Арончыка:

- Што яна за жанчына?

Вось тады і назваў Арончык яе:

- Кветка пажоўклая...

Працавала ў надзвычайнай камісіі, займала важную пасаду, добра працавала, была вядома ўсім тутэйшым «контрам» як спрытная чэкістка з пільным вокам і сталёвай цвёрдасцю. Ну, а потым нешта змянілася, страціла свой запал, энергію. Цяпер - сам ведаеш: закапалася ў дзіцячым доме, гатуе нам моладзь на змену...

 Угледзелася некуды ў прасцяг задуменным поглядам. Потым зноў загаварыла:

- А дрэнна аднаму, цяжка. Думкі розныя, пустата... Моцы няма, бо моц толькі ў грамадзе, калі так зліешся з усімі, калі гарыш захапленнем магутным. Эх, было калісь!..

Яна нават уздыхнула. І ўсё глядзела некуды ў пустату. А на твары смутак глыбокі свяціўся, адбіваўся ў вачах ціхім зеленаватым бяздоннем.

3 група

Перш-наперш убачыў Гарнову. Сядзела на крэсле каля стала і глядзела на яго ўпартым гарэзлівым поглядам. На твары - весялосць, задорнасць гуллівая, з вачэй праменнем іскрыстым пырскае смех. А вакол яе - колькі дзяўчат, хлопцаў таксама.

- Не, мусіць, вы мала яе знаеце. Яна надта добрая жанчына. Такая харошая, ласкавая, ветлая. Я скажу вам ад шчырага сэрца, што такую жанчыну трудна знайсці... Колькі ў ёй жыцця, колькі прыгожых, чароўных рухаў душы! Яна быццам саткана ўся з дзівосных перажыванняў, з квяцістых мар, з хараства незвычайнага.

А Гарнова здавалася восеньскай кветкай, якая жоўкне сярод сухога былля і яшчэ песціць погляд сваім астатнім сумным хараством.

Булановічу яна падабаецца сёння. Сёння ў ёй многа хараства, многа дзівоснай павабнасці. Сёння Булановіч не зводзіць вачэй з яе твару, смагла ловіць тонкія рухі яго і адчувае, як нутро соладка растапляецца, расплываецца ў прыгожым, яскравым пачуцці.

4 група

. А яшчэ могілкі я люблю... за іх спакой, цішыню... Бо часам дужа хочацца гэтага спакою... Але чыгунка бліжэй мне, больш захапляе... Ведаеце што, я памру на чыгунцы...

Булановіч міжвольна здрыгануўся.

Яму чамусьці здавалася, што далёка яна, незразумелая, цёмная. Загадка неразгадная. І такая - яна яшчэ больш яму дарагая. Далёкая і разам блізкая, родная.

Я ўжо асуджана. Я ўжо падышла да канца, да мяжы... Я многа жыла - поўным, бурлівым жыццём. Я растраціла моц сваю, той невялічкі запас, што быў у мяне. А цяпер - няма чым жыць...

У шуфлядзе сярод пруду розных паперак знайшла яна маленькую пісульку і дала яму. Ён прачытаў:

«З гэтага часу будзь ты праклята. Няхай табе жыццё будзе горкаю доляй. Бацькава пракляцце спасцігне цябе на тваім ганебным шляху».

5 група

- Я дачка памешчыка з Віленшчыны. Ты не ведаў гэтага? Так, так... Самага сапраўднага пана з тысячамі дзесяцін зямлі. Рэвалюцыянеркай я рана зрабілася, як толькі навучылася глядзець на жыццё крытычна, разбірацца ў ім. Ну, вядома, эсэркай спачатку была. А жыла ў бацькі і часам карыстала яго асаблівую любасць да мяне на нашую справу. Бацька й не знаў, што тыя гасцінцы, якія дае дачцы, ідуць на змаганне з такімі, як ён. Ну, як там было - не цікава... Галоўнае пачынаецца ўжо пасля Кастрычніка. Я ўцякла з дому з адным чырвонаармейскім атрадам

Вось з гэтага часу і пачалося маё жыццё. Я да вас далучылася, увабрала ў сябе тыя парыванні, той запал, што гарэў тады ў сэрцах паўстаўшых работнікаў. Я тады пачула тую магутную волю калектыву, аб якой я калісь табе гаварыла. Я злілася з ёй, у ёй растапілася, працялася наскрозь агульнай сталёвай думкай, агульным бурлівым пачуццём...

І як лёгка, добра было тады! Ведаеш, Алесь, я ўвесь час была тады быццам у нейкім чароўным хмелі, я не прыкмячала, як ляцеў звар'яцелы час. І як добра тады працавалася! Ніколі не чуваць было зморы. А працаваць многа даводзілася... Дзе, на якой справе я працавала - ты ведаеш... І вось нешта раз я атрымала ліст ад бацькоў. Тады нішто яшчэ: лаяліся, вядома, заклікалі вярнуцца назад. Я адказала ім. Напісала вось так, слова ў слова: «Не лічыце мяне вашай дачкой...» Мне тады проста смешна было з усяго гэтага. Між упартае працы гэта была нібы забава маленькая.

6 група

А яшчэ троху пасля здарылася тое страшнае, што, мусіць, навекі адбілася на маім нутры...

Да мяне прыйшоў брат. Ён працаваў у адной патаемнай контррэвалюцыйнай арганізацыі і ў той час быў прыціснуты да сцяны. Яшчэ колькі дзён - і ён павінен быў трапіць у нашыя рукі. Ён прыйшоў да мяне шукаць абароны, ён спадзяваўся, што я, як сястра, выратую яго. Ах, як прасіў ён мяне, каб я пасобіла яму ўцячы за мяжу, як ён кляўся, прысягаў, што не будзе больш весці сваю контррэвалюцыйную працу. Бедны, ён так спалохаўся небяспекі, што думаў толькі аб тым, каб выратаваць сабе жыццё. Мо каб хто чужы так прасіў, я б не ўстрывала, дала яму ратунак. Але гэта быў брат, а ў той час нікога я не лічыла такімі ворагамі, як сваю радню...

Яго расстралялі. Так. Я сама падпісала смяротны прыгавор... А ўсё-такі я многа тады змагалася сама з сабой. Шавялілася троху кроўнае пачуццё. Мае рукі дрыжэлі як у ліхаманцы, калі я падпісвала гэтую страшную паперку... Хутка пра гэта дома прачулі. Тады вось і пераслаў мне бацька гэту пісульку. І, ведаеш, цяжка мне стала, як я прачытала яе. Быццам нешта навалілася на мяне, прыдушыла страшэнным, жудасным цяжарам. Праўда, я хутка пазбылася гэтага пачуцця, я затапіла яго ў моры напружанай, ліхаманкавай працы. Але след застаўся. Я пачала часам задумвацца, чагось сумаваць. І пачула, як ліпучай павучынай пачынае абвязваць мяне страшэнная змора. А разам раджалася пачуццё адзіноты, нездавальнення...

7 група

Гарнова была далёкая нейкая, чужая. Увабралася ў сябе, адгарадзілася ад яго халоднай, сухой пустатой сваіх глыбокіх вачэй

Гарнова дзіўнай стала ў апошні час. Рэдка цяпер весялосць маладая асвеціць яе сумныя вочы. Рэдка калі зазвініць яе задорны, гарэзлівы смех. Больш усё ціхая, смутная. Задумленне маўклівае не сходзіць з паніклівага твару.

 Ведаеш, Алесь, я баюся, каб не звар'яцець. Часам ужо непрытомнасць нейкая находзіць. Тады страх агнявы калоціць усю. Усё тое ўваччу, што было калісь... праходзіць перад вачмі гэткай выразнай, страшэннай чарадой...

«Згубіла сваё месца ў жыцці. Дык навошта жыць? М.Гарнова»

Так. Кветка пажоўклая. І таму адляцела, адпала ад дрэва жыцця, зволіла месца здароваму, свежаму.

І нямала было такіх кветак, што прыцягнуліся к сонцу Кастрычніка, што закрасавалі ў ім цветам жывым, пышна-дзейным.

Але глыбока ўраслі карані ў атрутна-гнілую глебу, набраклую лёкам смяртэльным.

І не вытрымалі палкага сонца.

Пажоўклі...

Дадатак 2

М.Зарэцкі. Апавяданне “Ворагі”, 10 клас

Даведачны матэрыял для групавой работы

Заданне: падкрэсліце ў тэксце словы, выразы, якія найбольш яскрава характарызуюць галоўную гераіню твора

1 група

Ніна Купрыянава...»

А перад вачмі лунаў няясны вобраз дзяўчыны, быццам купаўся ў цьмяным тумане мінуўшчыны і вабіў да сябе сумна-прыветным, чароўным хараством.

Тады ён вучыўся. Хлопцам-падросткам быў. А яна... Яна была беленькая, кволенькая дзяўчынка. Анёлачак такі. І тады ён любіў яе. Любіў па-дзіцячаму. Хацеў глядзець на яе без канца, маліцца ёй, цалаваць яе маленькія, быццам з воску злепленыя ручкі.

Ён адразу пазнаў яе, тую самую Ніну, якую знаў дзесяць гадоў таму назад. Не, не тую, бо хіба ж гэта яна? Сталая, спелая красуня, прыгожая, вабная... А тая была белая, трохі ружовая, як пралеска. Ды не, гэта толькі след ад тае, яе працяг. Тае ўжо няма і не будзе, знікла...

І Гуторскі з цікавасцю разглядаў стаяўшую перад ім кабету. Любаваўся яе дзіўным хараством, хараством дзявочага красавання...

- Што вам трэба? - спытала тая прыемным кантральта.

У яе тоне пачулася непрыветнасць і нават пагарда. Яна, відаць, здагадвалася, якога гатунку чалавек стаіць перад ёй.

І Гуторскі схамянуўся. Закіпела ў грудзях варожасць, пачуў перад сабой у абліччы гэтае прыгожае дзяўчыны класавага ворага.

А воддаль стаяла яна... Зграбная, прыгожая. Стаяла, горда ўзняўшы галаву, і глядзела пагардлівым, грэблівым поглядам, усміхаючыся патаемнай усмешкай.

Гуторскі раз-пораз кідаў на яе погляд і кожнага разу адчуваў нянавісць, варожасць і разам нейкую сімпатыю.

Яна падабалася яму як дзяўчына, вабіла сваёй дзіўнай жаночай пекнатой. Яму хацелася кінуцца да яе, схапіць у абдымкі, цалаваць... Не так, як калісь... цалаваць палкімі пацалункамі...

Гэта быў голас сэрца. А розум гаварыў іншае. Розум бачыў перад сабой ворага, злоснага класавага ворага. Свядомага, бо гэта яскрава свяцілася праз выраз яе твару.

І ў грудзях расла нянавісць.

Няўжо гэта яна? Няўжо гэта тая, што калісь даравала яму светлыя, чароўныя часіны, цяпер грае, цешыць сваёй музыкай яго ворагаў? Няўжо і сама яна, тая мілая, любая Ніна, цяпер яго вораг?..

2 група

- Во як трапляецца, Ніна Васільеўна! Было калісь так, а прайшло дзесяць гадоў! - і стала іначай. Так... Калісь мы не зналі, якая прорва нас дзеліць. Звяла доля нас у кучу, мы й не папыталі адзін другога: хто ты такі? Нас гэта не цікавіла, бо мы былі дзеці і не зналі нічога... Не паспыталі яшчэ ад «дрэва жыцця»... А потым усё вызначылася. Мы пайшлі рознымі шляхамі. І вось спаткаліся. Спаткаліся як ворагі...

- Ворагі, - задумлена працягнула Ніна. - Так... Вы праўду кажаце. Цяпер мы ворагі... І не затым, што я контррэвалюцыянерка, ды не... Я знаю, што стары лад не вернецца, не можа вярнуцца, бо ён несправядлівы, злачынны. Я й не хачу яго... прынамсі, мой розум не хоча... Але ёсць нешта глыбачэйшае, падсвядомае, што ўкладзена прыродай. Гэта нешта спавівае мяне, кіруе маімі ўчынкамі... Я знаю, што гэта дрэнна, хачу пераадалець сябе, але... не змога... Так і прыйдзецца застацца ў варожым вам лагеры... пакуль ён ёсць... а там... З вамі пайсці не магу, не пускае «тое нешта»...

У часе яе гаворкі Гуторскі ўважна разглядаў яе твар, і яго здзівіла таяшчырасць, з якой яна гаварыла. Відаць, доўга яна думала аб гэтым, доўга змагалася сама з сабой, пакуль прыйшла к гэтаму выразнаму, цвёрдаму пераконанню.

І Гуторскі міжвольна працінаўся павагай да яе. Яму падабалася гэткая самасвядомасць, гэткі аналіз самой сябе. А разам з павагай расло пачуццё сімпатыі, якое ў гэты момант знішчала ўсякую варожасць, адсоўвала некуды на задні план класавыя інстынкты.

3 група

Яму было шкада гэтае ніклае кветкі, гэтага хваравітага адсклёпку старога ладу. Яму захацелася суцешыць яе, заспакоіць, але не было слоў. Хацелася проста падысці да яе, прытуліць, прыгалубіць.

І яна чула спагаду. Апавядала яму, як лепшаму прыяцелю, раскрывала душу, вылівала набалелае...

- Я доўга думала, мучылася, усё хацела вызначыць - што я, навошта я... Я думала раней, што можна яшчэ знайсці сабе месца, можна далучыцца да новага... Згарнуць з сябе ўсё старое: старыя прывычкі, старыя нахілы, старыя імкненні... Я прабавала працаваць... служыла... настаўніцай была... падманіць хацела сама сябе. Дарма! Замест здавальнення - нейкае невыразнае пачуццё пустаты, адчаю... А потым - махнула рукой... Усё роўна... няхай будзе, што будзе!.. Хворая я да новага жыцця... адпетая... панская костка... ха-ха-ха!..

Яна засмяялася горкім і разам задорным, гарэзлівым смехам.

Гуторскі маўчаў. Ён думаў аб долі гэтае дзяўчыны.

Адпетая... Хворая... Няўжо яна аджыла ўжо сваё? У самым красаванні жыцця... Поўная фізічных сіл... поўная красы, хараства... Ці ўзяла яна хоць сваё ад жыцця? Ці ўсміхнулася яно ёй сваёй чароўнай усмешкай?

- Самае горшае, вы кажаце? Баюся, каб не была гэта вышэйшая кара...

Ён, сам таго не прыкмячаючы, перайшоў на рэзкі, афіцыйны тон. Нават злосць у ім чувалася.

Яна збялела, зірнула недалужным, спалоханым поглядам.

- Расстрэл?!

4 група

Яна падала яму руку. Гуторскі ў першы раз пасля дзесяці год расстання паціснуў яе маленькую кволую ручку. І гэты поціск разбурыў дашчэнту тую сцяну, што стаяла між іх, замацаваў іх сяброўскую блізкасць.

Яны пайшлі па дарозе.

Вось падумаем так: вам прыйшлося б выбіраць з двух адно - або страціць бацьку, або адмовіцца ад вашае справы... Што б вы выбралі?

Гуторскі злёгку ўсміхнуўся.

- Вы, Ніна Васільеўна, дрэнны прыклад узялі. Я ўжо больш пяцёх год не бачыўся з бацькамі, і калі й было ва мне раней якое сыновае пачуццё, дык цяпер яго няма й звання... Я б, вядома, не задумаўся...

Яна здзіўлена зірнула на яго.

- Так?

Трохі змаўчала і потым пачала з лёгкім абурэннем, нібы са злосцю:

- Ну, возьмем другі прыклад... Возьмем мяне. Неўзабаве вы расстраляеце майго бацьку...

Я дам у вашыя рукі чалавека, які для вас у тысячу разоў страшнейшы... Я вам дам Зарубу...

Гуторскі асалапеў ад нечаканасці. Яму адразу здалася дзікай, недарэчнай прапанова Ніны. Потым ён успомніў яе словы: аддаць тое, што даражэй за ўсё, мо даражэй за жыццё...

Быццам маланка працяла розум. Усё асвятлілася, усё стала зразумела...

Дык во тое дарагое, чым яна спадзявалася ратаваць бацьку! Во чаго яна мучылася, во што займала ўсю яе істоту! Во чаго яна так змянілася!..

Значыцца, надумала, адважылася аддаць свайго любага ў ахвяру, каб ратаваць бацьку.

Гуторскі аддаўся ціхай задуме. Ён уяўляў сабе, як наяве, усё тое, аб чым апавядаў Матрос. Ён бачыў яе - узрушаную, непрытомную, з паламанай душой, з разбітым сэрцам. Хацеў пачуць што пра яе, але баяўся спытацца.

5 група

Яна заўсёды была сумная, маркотная, як восень. Звычайна сядзела нерухома, упяўшы ў адну кропку свой пануры заледзянелы погляд.

Ён гаварыў, многа гаварыў аб жыцці, аб месцы ў ім чалавека, аб яго патрэбах, павіннасцях... Гаварыў і глядзеў на яе, любаваўся яе сумным, паніклівым хараством.

Яна была падобна да восені ў сваім смутным, паніклівым харастве. Быццам і яна, як тая прырода, дажывае свае апошнія дні, чакае смерці.

- Нічога не выйдзе з гэтага. Толькі папсуём жыццё адзін аднаму, згубім сябе... Мы - ворагі... Гэта часовае ўсё... І ваша, і маё... А тое праявіцца, праявіцца ў жыцці... наша варожасць...

- Я звязана, Павел Мікалаевіч... звязана назаўсёды... з тым, каго вы забілі... Моцнымі путамі звязана... у мяне... будзе дзіцянё...

А я... я ўжо нябожчыца... Жывая нябожчыца... Паспрабую яшчэ маткай быць, можа, тут знайду сабе месца, можа, здаволюся хоць на часінку... А калі не... тады...

... Каб ён мог, каб ён умеў ратаваць яе, пагадзіць яе з жорсткім жыццём! Гэтую любую, дарагую яму дзяўчыну!..

Фарміраванне даследчых кампетэнцый вучняў праз правядзенне   ўрокаў – даследаванняў і навукова–даследчай дзейнасці

  Уводзіны

Кожнаму грамадству патрэбны адукаваныя і адораныя людзі, таму ў кожным грамадстве павінны быць створаны належныя ўмовы для таго, каб разгледзець і развіць задаткі і здольтнасці ўсіх грамадзян. І найгалоўнейшая роля належыць сям’і і школе.

Задача сям’і – разгледзець задаткі і здольнасці дзіцяці, а задача школы – падтрымаць дзіця і развіць іх падрыхтаваць глебу для таго, каб гэтыя здольнасці былі рэалізаваны ў жыцці. Слушным на сённяшні дзень будзе такі тэзіс: “Школа павінна займацца пошукам індывідуальнасці”. Ужо ў пачатковай школе можна сустрэць вучняў, якіх не задавальняе работа толькі са школьным падручнікам, не цікавіць работа на ўроку, яны чытаюць  слоўнікі і спецыяльную літаратуру, шукаюць адказы на свае пытанні. Таму вельмі важна менавіта ў школе выявіць тых, хто цікавіцца рознымі галінамі навукі і тэхнікі, вывесці школьнікаў на дарогу пошуку, дапамагчы ім найбольш поўна раскрыць сябе.

Неабходна памятаць: у кожнага дзіцяці ёсць пэўныя здольнасці і талент. Дзеці па сваёй прыродзе дапытлівыя, і ўсё што неабходна, каб яны маглі праявіць свой талент, - дык гэта разумнае кіраўніцтва з боку неабыякавых дарослых.

Сучасная школа патрабуе і новага настаўніка, які  ўмее арыентавацца ў новых умовах  і развівае свае асобасныя якасці, удасканальвае  сваю дзейнасць, робячы яе творчай і захапляльнай, уцягваючы ў гэты працэс сваіх выхаванцаў.

Развіццё творчага патэнцыялу вучняў ва ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці

Вялікае значэнне для развіцця творчых здольнасцей вучняў мае добра арганізаваная і сістэматычная даследчая дзейнасць, якая садзейнічае не толькі развіццю здольнасцей  дзіцяці, але і матывуе яго на выкананне вучэбнай задачы ў цэлым і садзейнічае яго сацыяльнай адаптацыі  ў асяроддзі аднагодкаў.

Даследчая дзейнасць школьнікаў у  навучальнай установе можа развівацца як ва ўрочнай, так і ва пазаўрочнай дзейнасці.
Разглядаючы ўрок-даследаванне ў рамках даследчай дзейнасці навучэнцаў, варта адразу адзначыць: нельга атаясамліваць такія паняцці як даследчая дзейнасць навучэнцаў і ўрок-даследаванне. 

Даследчая дзейнасць

Урок-даследаванне

Даследаванне не абмежавана часавымі рамкамі

Абмежавана часавымі рамкамі - 45 хвілін

Даследаванне з загадзя невядомым вынікам.

Даследаванне з загадзя вядомым рашэннем, але незнаёмым вучням

Мэты даследчай дзейнасці:

- фарміраванне творчай актыўнасці

- навучанне прыёмам даследчай дзейнасці, метадам , прынцыпам, формам і спосабам навуковага пазнання;

- фарміраванне матывацыі даследчай дзейнасці;

- стварэнне ўмоў для самарэалізацыі вучняў праз выкананне даследавання

Мэта - ўрока – даследавання – набыццё вучнямі функцыянальнага навыку даследавання як універсальнага сродку атрымання новых  трывалых ведаў.


 Урок-даследаванне прадугледжвае наяўнасць асноўных этапаў, характэрных для даследавання ў навуковай сферы:

- пастаноўка праблемы;

-паўтор тэорыі, прысвечанай дадзенай праблематыцы;

- падбор інструментаў для даследавання і практычнае валоданне імі;

- апрацоўка атрыманага выніку, яго аналіз і абагульненне, уласныя высновы.

 Галоўным вынікам урока - даследавання з'яўляецца інтэлектуальны, творчы прадукт (веды), які ўстанаўлівае тую ці іншую праўду ў выніку працэдуры даследавання.

  Вядучай каштоўнасцю ўрока - даследавання з'яўляецца каштоўнасць працэсу руху да ісціны.

  Урок - даследаванне - гэта ўрок вывучэння і першаснага замацавання новых ведаў і спосабаў дзейнасці. Гэта ўрок першага тыпу, вынікам якога будуць трывалыя веды навучэнцаў.

  Пры праектаванні ўрока-даследавання першараднае значэнне мае пісьмовая пастаноўка навучальнай мэты ўрока.

  Шматлікія педагогі прытрымліваюцца пастаноўкі мэтаў урока, фармулюючы іх з дапамогай шаблонаў "даць паняцце», «паказаць», «параўнаць», «развіваць», «сістэматызаваць» і г.д. Гэта не мэта, а дэкларацыя аб намерах настаўніка, указанне на тое, што ён сам будзе рабіць на ўроку: даваць, вучыць, знаёміць.

  Атрымліваецца, што педагог клапоціцца ў першую чаргу аб тым, каб выканаць сваю місію - трансляваць вучэбны матэрыял школьнікам, а якасць ведаў вучняў адыходзіць на другі план. Тым больш, што такая фармулёўка мэтаў не адпавядае самой сутнасці гэтага паняцця, бо мэта - гэта плануемы вынік дзейнасці. Запланаваны вынік дзейнасці настаўніка на ўроку - гэта адпаведныя веды і ўменні навучэнцаў. Фарміраваць, абагульняць, паўтараць веды - гэта задачы педагога, гэта тое, што трэба рабіць, каб дасягнуць мэты. Зыходзячы з гэтых меркаванняў, рэкамендацый навукоўцаў і вопыту паспяховых настаўнікаў прапануюцца наступныя спосабы пастаноўкі мэтаў:

 Навучальная мэта ўрока: валоданне вучнямі наступнымі ўменнямі ..

 Навучальная мэта ўрока: мяркуецца (або плануецца), што да заканчэння ўрока вучні будуць ведаць ... і ўмець ... (Далей пералічваюцца адпаведныя веды і дзеянні: вылучаць, знаходзіць, усталёўваць прычынна-выніковую сувязь паміж ... і да  г.д.)

 Навучальная мэта ўрока: плануецца, што на выхадзе з урока навучэнцы змогуць дакладна выканаць наступны тэст і ці праверачную працу (і далей прыводзіцца тэст або спасылка на месца яго знаходжання: кніга, дадатак).

Сфармуляваная такім чынам мэта дазваляе колькасна вымераць ступень дасягнення мэты кожным вучнем класа, параўнаўшы жаданы і дасягнуты вынік.

Важна перафармуляваць мэту так, каб яна была зразумелай навучэнцам, каб яны ведалі, якім можа быць вынік іх дзейнасці на ўроку. Магчымая ў пачатку ўрока пастаноўка мэтаў самімі навучэнцамі.

Навучальныя мэты вызначаюцца на аснове падзелу праграмы: «Вучні павінны ведаць ..., навучэнцы павінны ўмець ...» з улікам вынікаў дыягностыкі засваення апорных ведаў навучэнцаў.

Поспех ўрока будзе больш верагодным, калі мэта настаўніка становіцца імкненнем вучняў.

Паколькі галоўным вынікам урока - даследавання з'яўляецца інтэлектуальны, творчы прадукт (веды), які ўстанаўлівае тую ці іншую праўду ў выніку працэдуры даследавання, то мэты ўрока-даследавання можна вызначыць наступнымі клішэ:

Навучальная мэта ўрока-даследавання: стварыць умовы для навучання прыёмам і формам даследчай дзейнасці праз вывучэнне ...

Навучальная мэта ўрока-даследавання: набыццё вучнямі функцыянальнага навыку даследавання для атрымання трывалых ведаў ....., уменняў.

Навучальная мэта ўрока-даследавання: з дапамогай арганізацыі даследчай дзейнасці арганізаваць працу па набыцці ведаў.

 Задачы ўрока-даследавання:

 -  у працэсе ўрока - даследавання стварыць умовы для развіцця ў школьнікаў уменняў фармуляваць прамежкавыя праблемы, прапаноўваць шляхі іх рашэння;

- спрыяць развіццю ў дзяцей умення мець зносіны;
-     забяспечыць развіццё ў школьнікаў маналагічнай  і дыялагічнай гутаркі.
   Урок-даследаванне патрабуе дбайнай падрыхтоўкі педагога, якая заключаецца ў выбары праблем, тэмы ўрока, відаў працы на ўроку, якія спрыяюць рашэнню даследчай задачы, дадатковага матэрыялу.

 Акрамя ўсяго вышэй сказанага, арганізацыя такіх урокаў патрабуе высокай эрудыцыі самога педагога, творчага падыходу да арганізацыі ўрочнай працы навучэнцаў.

 Акрамя ўрокаў, навучэнцы могуць праводзіць даследчую працу, якая заключаецца ў хатніх заданнях даследчага характару. Хатнія заданні павінны быць уключаны ў практыку падрыхтоўкі ўрока ўжо ў пачатковай школе, што паступова фарміруе ў школьніка звычку не толькі выконваць заданні на рэпрадуктыўным узроўні, але і стымулюе творчыя здольнасці, уяўленне, фантазію, актыўную разумовую дзейнасці.

 Хатнія заданні творчага даследчага характару могуць быць доўгатэрміновымі і кароткатэрміновымі. Гэта залежыць ад ступені складанасці задання.

 Навукова-даследчыя заданні павінны быць забяспечаны выразнымі і лагічнымі інструкцыямі па выкананні задання.

 Інструкцыі павінны суправаджацца наступнымі фразамі:

Даследуй

Вызначы

Паназірай

Вывучы і параўнай

Супастаў  і прааналізуй

Прапануй рашэнне

Зрабі выснову аб

Апішы ўбачанае або даследаванае

Замерай і зрабі запіс аб

Падрыхтуй дакладнае апісанне сваіх дзеянняў у ходзе даследавання. 

  Такім чынам, галоўная задача педагога на ўроку-даследаванні складаецца ў тым, каб прывіць густ да даследчай дзейнасці, патрэбу ў сур'ёзнай разумовай працы, якая выхоўвае руплівасць, стараннасць, самастойнасць мыслення.

   Аднак найбольшыя магчымасці для правядзення сістэмнай даследчай працы дае пазаўрочная даследчая дзейнасць.

Даследчую работу вучняў неабходна арганізаваць паэтапна. Неабходна выдзеліць наступныя этапы:

-  падрыхтоўчы;

-  развіццёвы;

-  даследчы.

Падрыхтоўчы этап прадугледжвае фарміраванне ў вучняў навыкаў навуковай арганізацыі працы, хуткага чытання, работы з падручнікам і слоўнікам. На гэтым этапе адбываецца далучэнне навучэнцаў да актыўных форм вучэбнай дзейнасці, а таксама выяўленне найбольш здольных да творчасці вучняў.

Важнае значэнне ў развіцці здольных і адораных дзяцей мае работа з даведачнай, навукова –пазнавальнай літаратурай.

Развіццёвы этап прадугледжвае ўдасканаленне ў вучняў навыкаў навуковай арганізацыі працы, актыўнае пашырэнне іх кругагляду. На гэтым этапе вучні асвойваюць спецыфіку работы з першакрыніцамі, знаёмяцца з дзейнасцю архіваў, асэнсоўваюць навукова – даследчую дзейнасць.

Даследчы этап – гэта непасрэдна навуковая дзейнасць. Прымаючы ўдзел ў навукова – даследчай рабоце, вучань займае актыўную пошукавую пазіцыю, спрабуе знайсці адказ на пытанні, якія яго хвалююць.   Распрацоўваючы абраную тэму даследавання, ён не абмяжоўваецца падручнікам і вучэбным матэрыялам, а звяртаецца да розных інфармацыйных крыніц. У выніку павінна атрымацца самастойнае даследаванне, выкананае пад навуковым  кіраўніцтвам . Зразумела, гэта неабавязкова  павінна быць “новым словам у навуцы”. Дастаткова, калі такая праца стане адкрыццём для самога даследчыкка, таму што мэта навуковых канферэнцый- не дасягненне невядомага навуковага выніку, а атрыманне радасці ад самога працэсу даследавання.

Важнымі этапамі ў школьнай навукова – даследчай працы з’яўляюцца

  • актуальнасць выбару тэмы;
  • класіфікацыя тэм;
  • метады даследавання, адбор метадаў, прымальных для даследаванняў у галіне філалогіі;
  • структура і афармленне працы;
  • складанне тэзісаў, пабудова абароны;

Выбар тэмы з’яляецца важным і адказным момантам даследчай дзейнасці. Пры выбары тэмы, плануючы далейшае яе развіццё, кіраўнік і вучні павінны  ўлічваць наступныя крытэрыі:

  • актуальнасць тэмы, недастатковасць яе вывучанасці і важнасць у практычных адносінах;
  • рэальнасць выканання;
  • адпаведнасць інтарэсам вучня – даследчыка;
  • забяспечанасць неабходнай колькасцю розных крыніц;
  • граматнасць фармулявання тэмы з навуковага і літаратурнага  пункту гледжання.

Пры выбары тэмы, плануючы далейшае яе развіццё, кіраўнік і вучні павінны вызначыцца з выглядам творчай працы, якія падзяляюцца на:

  • інфармацыйна – рэфератыўныя;
  • эксперыментальныя
  • праблемна – рэфератыўныя
  • прыродаапісальныя.

Урок па тэме:  “М. Багдановіч “Слуцкія ткачыхі”.

 Мэта: стварыць умовы для фарміравання даследчых уменняў вучняў шляхам аналізу верша М.Багдановіча”Слуцкія ткачыхі”.

Задачы:

- пазнаёміць  вучняў з творчым лёсам паэта і яго  вершам “Слуцкія ткачыхі”;

- садзейнічаць  фарміраванню ўменняў аналізаваць прапанаваны верш, вызначаць тэму і асноўную думку, мастацкія сродкі, супастаўляць , абагульняць і параўноўваць з’явы, выказваць і аргументаваць асабістую думку;

 -  спрыяць  выхаванню  пачуцця прыгожага, любові да Радзімы, роднага краю.

Тып: урок-даследаванне.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік для 8 класа, карткі- заданні, аўдыазапіс чытання верша, песня ў выкананні ансабля “Песняры”, мультымедыйная прэзентацыя, тэставае заданне, выстава кніг паэта, беларускія ручнікі.

 І тчэ, забыўшыся, рука,

 Заміж персідскага ўзора

 Цвяток радзімы васілька . 

 (М.Багдановіч)

Ход урока

І.Арг. момант. Настрой на працу.  Добры дзень тыя, хто сёння рана прачнуўся. Добры дзень тыя, хто сёння не выспаўся. Добры дзень тыя, хто ўжо сёння марыць пра канікулы. Добры дзень, паважаныя госці.

На вуліцы -  каляндарная зіма. Давайце ўсміхнёмся адзін аднаму. Няхай ад усмешкі стане цяплей на душы, няхай яна цёпла і радасна дапаможа працаваць на ўроку. Жадаю  ўсім вам поспехаў.     

 Сёння, дзеці , мы пазнаёмімся з паэтам,”трэцяй зоркай” на небасхіле беларускай паэзіі, М.Багдановічам і яго вершам “Слуцкія ткачыхі”.Запішыце тэму ўрока ў сшыткі.

        Эпіграфам да ўрока   з’яўляюцца апошнія  радкі з  дадзенага верша (зачытаць). Давайце, дзеці, праслухаўшы эпіграф, мы з вамі сфармулюем гіпотэзу нашага  даследвання,  над рашэннем якой мы будзем працаваць на працягу  сённяшняга ўрока.

           ІІ. Гіпотэза:  Вобраз васілька- сімвал Бацькаўшчыны, Радзімы, роднага краю.

Вызначэнне  задач  урока сумесна з вучнямі:

-  Давайце паспрабуем вызначыць, якія задачы мы будзем вырашаць сёння  на ўроку, чаго вы чакаеце ад яго? Працуем мы па вершаваных творах не першы ўрок, таму я думаю, што вам гэта зрабіць будзе няцяжка.

Я хацеў бы…

+навучыцца выразна чытаць верш;

+асэнсаваць тэму верша, асноўную думку;
+вызначыць мастацкія сродкі, з дапамогай якіх аўтар стварае яскравыя карціны ў вершы;

+больш даведацца пра жыццё паэта;

+зразумець, чаму паэт звярнуўся да тэмы слуцкіх паясоў, і даведацца, як яны ствараліся;

+ пацвердзіць гіпотэзу.

ІІІ.Слова настаўніка: Сёння ў нас не проста ўрок, а ўрок- даследаванне . Але спачатку вызначым яшчэ адну незвычайнасць нашага ўрока. Якое свята мы адзначалі напярэдадні?  (адказы дзяцей) Так, менавіта  9 снежня- дзень нараджэння паэта, яго 126-гадовы юбілей. У гэты дзень штогод да помніка паэта ў Мінску, які стаіць недалёка ад месца нараджэння паэта (дом не захаваўся), прыхільнікі творчасці паэта прыносяць кветкі і дэкламуюць вершы Багдановіча.

      У нас працавалі 3 групы, якія атрымалі апераджальнае дамашняе заданне. Яны  праводзілі свае даследаванні.

     Сакратар  на нашым уроку    будзе  ацэньваець вашу працу , падводзіць вынікі. Будзьце ўважлівымі. У канцы ўрока вам патрэбна будзе вызначыць самае яркае даследаванне.

ІV. Выступленне груп. Праслухаем выступленне  1 групы,  якая даследавала біяграфію  паэта.

У час выступлення астатнія вучні працуюць з табліцай.

Вам патрэбна будзе назваць самы цікавы факт з біяграфіі.

9 снежня 1891 года ў Мінску

Педагог Адам Ягоравіч

Настаўніца Марыя Апанасаўна Мякота

Маленства  прайшло

Ён самастойна вучыў

Букваром былі

На сухоты

Выдаў адзіны зборнік

Ялце ў 1917 годзе

Ауцкіх могілках

Місхоры, Яраслаўлі, Мінску

Наша група карысталася пры падрыхтоўцы творчага дамашняга задання наступнай літаратурай і інтэрнэт-рэсурсамі, якія прадстаўлены на слайдзе . Мы даведаліся, што М.Багдановіч нарадзіўся ў 1891 годзе  ў Мінску. Бацька, Адам Ягоравіч педагог,- высокаадукаваны чалавек. Маці - Марыя Апанасаўна Мякота-працавала настаўніцай, любіла літаратуру. У хуткім часе сям’я перабралася ў Гродна.Там прайшло маленства паэта. Пасля смерці маці, калі хлопчыку не было яшчэ і пяці год, сям’я пакінула Беларусь і пераехала ў Ніжні Ноўгарад, затым у Яраслаўль. Максіма цягнула на зямлю продкаў. Ён самастойна вучыў беларускую мову. Букваром для Максіма былі народныя песні. Асабліва запомніліся яму песні жнеек, якія спявалі пра каласочкі і васілёчкі. Менавіта яны сталі той сілай, якая абудзіла талент паэта.Толькі ў 1911 годзе паэт пераехаў у Вільню. Сустрэча з радзімай пакінула незабыўныя ўражанні.

Максім быў хворы на сухоты. Сябры сабралі яму грошы для паездкі ў Крым на лячэнне. Памёр паэт у Ялце ў 1917 годзе. Пахаваны на Ауцкіх могілках. Пражыў усяго 25 гадоў. Пры жыцці Багдановіча быў выдадзены адзіны зборнік вершаў “Вянок”. Памяць пра паэта жыве і сёння : яго імем названы вуліцы, школы, адкрыты музеі. Помнікі песняру стаяць у Мінску, Яраслаўлі , Місхоры.

Табліца адказаў:

М.Багдановіч нарадзіўся

9 снежня 1891 года ў Мінску

бацька

Педагог Адам Ягоравіч

маці

Настаўніца Марыя Апанасаўна Мякота

Маленства  прайшло

У Гродне

Ён самастойна вучыў

Беларускую мову

Букваром былі

Народныя песні

Максім быў хворы

На сухоты

Выдаў адзіны зборнік

Вянок

Памёр у

Ялце ў 1917 годзе

Пахаваны на

Ауцкіх могілках

Помнікі стаяць у

Місхоры, Яраслаўлі, Мінску

Пацверджанне гіпотэзы: пражыў 25 гадоў, выдаў адзіны зборнік, букваром былі народныя песні, кветачка васілёк была на слыху паэта з дзяцінства.

 Выступленне 2 групы, якая даследвала гісторыю напісання верша. Усе астатнія дапісваюць незакончаныя сказы (па гісторыі стварэння верша),Зачытаць некаторыя  з іх.

1.У 1911 годзе М.Багдановіч прыехаў   ()

2.Наведаў у Вільні ()

3.Яго ўразіла калекцыя ()

4.Верш быў напісаны ў ()

5.У ім ідзе размова пра ().

6.Верш мае() аснову.

7.Адносіцца да () лірыкі.

8.Пакладзены ().

Наша група карысталася пры падрыхтоўцы творчага дамашняга задання наступнай літаратурай, якая прадстаўлена на слайдзе і інтэрнэт-рэсурсамі. Мы даведаліся, што ў  1911 годзе Максім Багдановіч прыехаў у Беларусь і наведаў у Вільні музей  беларускіх старажытнасцей, дзе яго ўразіла калекцыя слуцкіх паясоў. Ва ўзорах  на слуцкіх паясах Максім убачыў знаёмую кветачку.  Ён глядзеў на паясы і думаў пра тых , хто быў вымушаны днямі сядзець і карпатліва ткаць для заможных паноў цудоўныя паясы. Хлопец уяўляў прыгожых маладых дзяўчат, спачуваў ім. Ён дайшоў да ўзбярэжжа хуткаплыннай  Віліі, сеў на лавачку і задумаўся. І  вось думкі, як тая плынь, увасобіліся ў вершы, які быў напісаны ў 1912 годзе. У ім ідзе размова пра 18 стагоддзе, верш мае гістарычную аснову. Адносіцца да грамадзянскай лірыкі, пакладзены на музыку.  

Прыкладныя адказы

1.У 1911 годзе М.Багдановіч прыехаў   (у Беларусь)

2.Наведаў у Вільні (музей)

3.Яго ўразіла калекцыя (слуцкіх паясоў)

4.Верш быў напісаны ў (1912 годзе)

5.У ім ідзе размова пра (18 стагоддзе).

6.Верш мае(гістарычную) аснову.

7.Адносіцца да (грамадзянскай ) лірыкі.

8.Пакладзены (на музыку).

Настаўнік:  Давайце, дзеці, яшчэ раз звернем увагу на малюнак са слуцкімі паясамі. Адкажыце, калі ласка, якія ўзоры вы там бачыце? ( васілёк)

Выступленне 3 групы  , якая даследавала гісторыю слуцкіх паясоў.

Наша група пазнаёмілася з даследчай працай старшакласнікаў “Арнаментальныя матывы Воранаўшчыны”, з літаратурай па тэме, якая прадстаўлена на слайдзе і выкарыстала таксама інтэрнэт-рэсурсы пры падрыхтоўцы творчага задання. Мы даведаліся, што ў сярэдзіне васямнаццатага ст. князем Радзівілам    у Слуцку была заснавана фабрыка па вытворчасці паясоў-“персіярня”. Называлі яе так, таму што на ёй працавалі персы і туркі, спецыяльна прывезеныя з-за мяжы, каб наладзіць гэтую справу( працавалі толькі мужчыны).  Паясы ўпрыгожваліся шыкоўным арнаментам: поле звычайна запаўнялася папярэчнымі палоскамі або малюнкам, канцы- гірляндамі з кветак і лісця, абшываліся махрамі. У арнамент уключаліся кветкі мясцовай флоры: гваздзікі, васількі, незабудкі, жалуды і інш. Ткаліся яны залатымі, срэбнымі і шаўковымі ніткамі. Іх насілі вельмі багатыя людзі. Даўжыня вырабу- ад трох да пяці метраў, шырыня- дваццаць-трыццаць сантыметраў. На поясе абавязкова была метка “Зроблены ў Слуцку”. У 1846 годзе фабрыка была зачынена.Самая багатая калекцыя мелася ў князёў Радзівілаў. Пазней яна была перададзена ў Беларускую дзяржаўную карцінную галерэю. У гады Вялікай Айчыннай вайны была страчана.Цяпер самыя буйныя калекцыі знаходзяцца ў Маскве ў гістарычным музеі, у Сант-Пецярбургу ў Эрмітажы”.

Настаўнік: давайце, дзеці , звернем увагу на беларускія ручнікі, якімі ўпрыгожаны наш клас і параўнаем  іх са слуцкімі паясамі (на ілюстрацыі)  . Назавіце, што ёсць агульнага ў вырабе і ва ўзорах.(І тыя і другія вырабляліся на ткацкіх станках, у арнаменце прысутнічаюць кветкі (васілёк), канцы і паясоў, і ручнікоў абшыты махрамі.)

 V.  Праслухоўванне верша ў мастацкім прачытанні (на дыску). Скажыце, калі ласка, ці ўсе словы вам зразумелыя?

Гласарый( тлумачальны слоўнік малазразумелых слоў).

1.Ніва - апрацаванае пад сяўбу або засеянае поле.

2.Бор - стары сасновы лес.

3.Тканіна -  выраб, атрыманы ў працэсе ткання на ткацкім станку, матэрыял.

4.Ручнік - вузкі прадаўгаваты кавалак тканіны для выцірання твару, рук ці пасуды.Вышываны.

5.Двор - панскі маёнтак.

Вывучэнне першаснага ўспрымання верша. Калектыўная гутарка.

1)Якое ўражанне выклікаў у вас верш ? Да чаго заклікае М.Багдановіч чытача? (пачуццё захаплення беларускімі дзяўчатамі, якія стваралі не па персідскім , а па беларускім узоры мастацтва; у вершы асуджаецца прымус, чужому проціпастаўляецца сваё, роднае.Аўтар заклікае ганарыцца працай слуцкіх працаўніц,якія стваралі знакамітыя вырабы.)

2)Які мастацкі вобраз , мяркуючы па назве, можна лічыць галоўным? (вобраз слуцкіх ткачых)

3)Якія найважнейшыя чалавечыя якасці слуцкіх працаўніц падкрэсліваюцца ў вершы? ( абяздоленасць і шанаванне ўсяго роднага).

 Рэлаксацыя. Слуханне песні ў выкананні ансамбля “Песняры”

Верш паклаў на музыку Ігар Лучанок. Выконваюць яе розныя беларускія артысты. Падумайце і адкажыце, ці адпавядае музыка І.Лучанка словам М.Багдановіча.(гарманічнае спалучэнне музыкі і слоў, мілагучнасць, спакойнае, светлае гучанне, наяўнасць музычных вобразаў.)

VІ . Праца ў групах.  Мастацкі аналіз верша . Чытанне верша самастойна , а затым услых.

 1група .Вызначыць тэму, ідэю верша , вершаваны памер,рыфму.

 Які вершаваны памер выкарыстаны аўтарам, наколькі ён прыдатны для перадачы пачуццяў слуцкіх ткачых і лірычнага героя? (Двухскладовы памер з націскам на другі склад, ямб. Ён тут настолькі арганічны і прыдатны, што яго нават не заўважаеш.)

    Тэма верша-роздум паэта над лёсам беларускіх мастакоў.

Ідэя верша- сцвярджэнне, што прыгажосць лепш ствараць не па чужым узоры, а па родным, якога прагне душа. Ідэя заключаецца ў апошніх радках. Рыфма перакрыжаваная.

2 група. Даследаваць кампазіцыю твора .

1.На колькі частак можна падзяліць верш? (на тры)

2)Раскажыце аб чым расказваецца ў кожнай частцы? Які настрой пераважае?

(У першай частцы расказваецца аб тым , як ў няволі, пад прымусам ткачыхі на лад персідскі ткуць узор. Пераважае сумны натрой,бо падняволенне не можа выклікаць радасць.

Другая частка верша складаецца з дзевяці радкоў. У іх паказваецца хараство роднай зямлі. Тут інтанацыя іншая. Радкі гучаць захапляльна, радасна.

Трэцяя частка складаецца з трох радкоў.У іх гучыць зварот ткачых да хараства роднага краю, які натхніў іх на стварэнне роднай красы- васілька. Заключная частка гучыць велічна і ўрачыста. Рука ткачыхі забыла завучаны ўзор чужой зямлі, і яе павяла памяць сэрца, якая захавалася ад продкаў, каб уславіць родную красу.)

3  група .Знайсці  мастацкія сродкі, з дапамогай якіх аўтару ўдалося стварыць такія захапляльныя краявіды Беларусі. Выпісаць іх ў сшыткі. Прачытаць пра сімвал, знайсці ў вершы, прывесці прыклады сімвалаў з народных песень.

 Слоўнікавая работа. Сімвал-умоўнае абазначэнне з’явы праз прадмет, які нечым нагадвае яе.(праца з падручнікам).                                                                                                                                                                                                            

Сімвалы ў песнях- калінка, рабінка, бярозка, вярба(сімвалізуюць дзявочае хараство). У вершы васілёк- сімвал Бацькаўшчыны, сімвал прыгажосці роднай зямлі.

Антытэза:  роднай хаце, родным нівам супрацьстаяць панскі двор і персідскі лад.

Інверсія: “Яны,бяздольныя, узяты”,”на лад персідскі ткуць яны”(інверсійны парадак падкрэслівае паднявольнае становішча сялянак.)

Метафары:поле смяецца, вясна расцвіла, срэбрам ззяюць хвалі.

Эпітэты: у яснай далі, сінеюць міла, халодным срэбрам.

Сінекдаха: і тчэ, забыўшыся рука( лексічнае значэнне слоў, як напамін  у рабочых сшытках).

Па выніках працы запоўніць кластар “Мастацкія сродкі ў вершы”.

VІІ. Падвядзенне вынікаў урока. Зварот да эпіграфа. (зачытаць яго яшчэ раз) Ці пацвердзілася гіпотэза ? Дзе  мы гэта ўбачылі? (кветачка васілёк запала ў душу паэта яшчэ ў дзяцінстве, калі ён пазнаёміўся з народнымі песнямі.А менавіта яны сталі букваром для паэта. Ва ўзорах і беларускіх ручнікоў, і слуцкіх паясоў ёсць кветачка васілёк. Пазнаёміўшыся з паняццем”сімвал” , мы зрабілі вывад, што вобраз васілька ў вершы – сімвал  Бацькаўшчыны, Радзімы, роднага краю.Такім чынам, гіпотэза пацвердзілася.

VІІІ. Выніковы кантроль.Тэст (адказы на васільках, якія складваюцца ў вянок М.Багдановічу)

1.М Багдановіч нарадзіўся а)Мінску, б)Гродне , в)Яраслаўлі.

2.Дзяцінства прайшло ў а) Гродне, б)Яраслаўлі, вМінску.

3.Букваром для Максіма былі: а) народныя песні, б) народныя казкі, в) народныя прыказкі.

4.Адзіны зборнік называецца а)Жалейка,б) Вянок, в)Смык.

5.Верш “Слуцкія ткачыхі быў напісаны а)1912, б)1911, в)1913.

6.У вершы ідзе размова пра  якое стагоддзе ? а) 18,б) 17, в)16.

7.Адносіцца дадзены верш да пэўнага віду лірыкі а) інтымнай ,б) грамадзянскай, в) філасофскай.

8.Кампазіцыя складаецца з : а)дзвюх частак,б) трох частак,в) чатырох частак.

9.Рыфма ў вершы а)перакрыжаваная,б) паралельная, в)кальцавая.

10.Сімвалам Бацькаўшчыны ў вершы з’яўляецца вобраз

А) васілька,б) калінкі, в) рабінкі.

Адказы. 1.а,2.а,3.а,4.б,5.а,6.а.7.б,8.б,9.а,10а.

ІХ. Дамашняе заданне. Вывучыць верш на памяць. Даследаваць другую рэдакцыю верша, параўнаць яе з першай.

Ім не пабачыць роднай хаты,(чытае настаўнік)

Не ўчуць ім дзетак галасы.

Яны ў панскі двор узяты

Ткаць залатыя паясы..

І цягам доўгія часіны,

Аб шчасці ўжо забыўшы сны,

Свае шырокія тканіны

На лад персідскі ткуць яны.

А за сцяной шляхі ў поле,

Шуміць чарэмха ля акна,-

І думкі мкнуцца мімаволі

Туды, дзе расцвіла вясна.

Там так вясёла і прыгожа:

Зіяюць срэбрам ручайкі,

І ў зялёных хвалях збожжа

Закрасавалі васількі.

Там шчыры бор шуміць сурова.

Ты тчэш, бязвольная рука,

Заміж персідскага ўзора,

Цвяток радзімы васілька.

12.Выстаўленне і каменціраванне адзнак. Выступленне сакратароў кожнай групы.

1. падрыхтоўка прэзентацыі

2. выразнае чыт.

3. выступленне з матэрыялам

4. аналіз верша(праца ў групах)

5. тэст

6. Адказы на пытанні

Х . Рэфлексія. Прадоўжыце фразы:

1.На ўроку я працаваў    (актыўна/ пасіўна)

2.Сваёй работай  на ўроку я   (задаволены/незадаволены)

3.Урок для мяне паказаўся   (кароткім/доўгім)

4.За ўрок я   (не стаміўся/стаміўся)

5.Мой настрой ( стаў лепшы/ пагоршыўся)

6.Матэрыял урока мне быў (зразумелы/незразумелы)

7.Дамашняе заданне мне здаецца(лёгкім/цяжкім)

8.Самым яркім даслеаваннем было даследаванне …

 

Дадатак 5.

Урок па тэме : “Утварэнне, скланенне і правапіс прыналежных прыметнікаў”

Па дыдактычнай мэце – урок вывучэння новага матэрыялу, па змесце элементаў даследчай дзейнасці – урок “Узор даследавання” (пачатковы узровень). (З выкарыстаннем элементаў  МДТ (мнагамернай дыдактычнай тэхналогіі)

Прадмет даследавання – ад чаго і пры дапамозе якіх значымых частак утвараюцца прыналежныя прыметнікі, іх правапіс.

Вынік індывідуальнай даследчай дзейнасці вуняў на ўроку – вынікі ведаў,  пабудова ЛСМ.

 Мэта: стварыць умовы для  навучання прыёмам і формам даследчай дзейнасці праз вывучэнне прыналежных прыметнікаў, іх скланенне і правапіс.

Задачы:

Адукацыйная:

  • адзначыць спецыфіку значэння, утварэння і правапісу прыналежных прыметнікаў;
  • садзейнічаць засваенню вучнямі  спосабаў  утварэння прыналежных прыметнікаў, іх правапісу , вызначэння асновы ;
  • фарміраваць і ўдасканальваць арфаграфічныя навыкі;

Развіццёвая:

  • стварыць змястоўныя і арганізацыйныя ўмовы для развіцця ў вучняў пазнавальнай актыўнасці, аналітычнага мыслення, інтэлектуальных даследчых  навыкаў супастаўлення, абагульнення, структуравання, развіцця пісьмовых і маўленчых навыкаў.

Выхаваўчая:

  • садзейнічаць усведамленню вучнямі значнасці вывучаемага матэрыялу праз уважлівае і ўдумлівае прачытанне тэорыі ;
  • выхаванне самастойнасці, супрацоўніцтва, калектывізму, камунікатыўнасці.

Абсталяванне: Красней В.П. Беларуская мова: падручнік для 6-га класа, праектар, табліцы, макет ЛСМ, “Карты памяці”, эпіграф.

Тое, што мы ведаем – агранічана.

Тое, чаго не ведаем – бясконцае.

Амар Хаям

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Сябры, я сёння вельмі рада

Прыйсці ў ветлівы ваш клас.

Вы для мяне – ўзнагарода,

Заўсёды люба бачыць вас!

Вядома, кожны ў класе геній,

Але і праца трэба нам,

Каб веды былі, каб натхненне

Не пакідала гэты храм!

2.Які ў вас настрой? Ці былі цяжкасці пры выкананні дамашняга задання? ІІ. Праверка дам зад.( Практ.224;праз ключ на слайдзе)

Якасныя

Адносныя

Прыналежныя

шырокія (разлогі)

мурожных (сенакосаў)

з палахлівым 

(зайцам)

вячэрняе (паляванне)

ганарыстым (ласём)

старога (млына)

 лясных (бароў)

найвялікшае(сонца)

жытняга (хлеба)

дарагі( скарб)

на мурожнай (траве)

найсвятлейшая (спадчына)

жытнёвы( колас)

беларуская (мова)

 Вазьміце аранжавыя лісткі  і прымацуйце іх на воблакі (на дошцы воблакі – “радасць”, “сум”, “задаволенасць”, “задумлівасць”).

IIІ.Паведамленне мэты ўрока  Сёння ў нас незвычайны ўрок, бо

Тое, што мы ведаем – агранічана.

Тое, чаго не ведаем – бясконцае.  (зварот да эпіграфа ).

                                           Амар Хаям

Таму гэта будзе ўрок таленту, творчасці, самастойнасці, даследавання.

1.Паведамленне тэмы ўрока і вызначэнне гіпотэзы.

  • Прачытайце на слайдзе, як гучыць тэма сённяшнягя ўрока. Ці ёсць у ёй знаёмыя вам паняцці? (Так. Прыметнік, прыналежныя прыметнікі, скланенне прыметніткаў).

 - Раз у нас урок-даследаванне, давайце паспрабуем вызначыць гіпотэзы:  (аб’ект даследавання – прын. прым., утв-не, правапіс)

1) што прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадметаў;

2) што яны скланяюцца як прыметнікі;

3) ці заўсёды прыналежныя прыметнікі пішуцца аднолькава(з малой літары)

IV. Вывучэнне новага матэрыялу шляхам даследавання :

Настаўнік:

- А зараз прыступім да складання вучэбнай ЛСМ па тэме. Звярніце ўвагу на яе змест. На К1 вы бачыце план дзеяння па даследаванню новага матэрыялу.

( План вывучэння матэрыялу на К1.)

1) прынал. прым. (што абазначаюць)

2) утварэнне прын.прым.;чаргаванне зычных пры ўтв. прын. прым.

3) правапіс прын.прым.;

4) скланенне прыналежных прыметнікаў;

5) форма прын. прым.адз. і мн. ліку;

6) канчаткі прын. прым .у  Н. і В.скл.;

7) прыметнікі групавой прыналежнасці, іх форма.

Самастойная работа вучняў. (У групах – 4 гр.) Знаёмства з тэарэтычным матэрыялам  падручніка па дадазенай тэме  (Ст.120-121)

Запаўненне К2. Што трэба ведаць пра прын. прым.?

(1-я група)

- што абазначаюць?

- на якія пытанні адказваюць?

- не спалучаюцца са словамі (вельмі, надта)

 Запаўненне К3. Утварэнне прыналежных прыметнікаў (2-я гр.)

- ад асноў наз.м. р. (-аў, -еў, -оў, -ёў (суф.);

- ад асноў наз ж.р. (-ын, -ін (суф.)

Запаўненне К4. (Правапіс прын. прым. Чаргаванне зычных (к//ч, х//ш) (3-я гр.)

V. Прамежкавы кантроль “Хто самы кемлівы” . Творчы дыктант. Замяніць словазлучэнні  “наз.+ наз” сінанімічнымі “прым. + наз.”

(Кніга Скарыны(Скарынава кніга), песня маці,  казка бабулі, словы Купалы, наказ бацькі, вершы Багдановіча, сшытак Паўла, арэшкі вавёркі(вавёрчыны), Васілінкі малюнкі (Васілінчыны ).

(Ключ на слайдзе)

 Самаст. работа. “Бюро знаходак”+ арф. хвілінка)

Заданне:а) да назвы свайго імя запішыце асацыятыўны рад слоў , якія абазначаюць сваяцкія адносіны, утаварыце магчымыя (2-3) словазл. “прым + наз.” (словы на слайдзе), каб зразумела было, каму належаць згубленыя рэчы)

(камп’ютАр, світАр, скутАр,  шніцАль, ОдЭр, ЮпітЭр;

Узор: Марыя – дачка, Дзіма, маці, Анастасія, сёстры, тата, муж;

            Дімаў скутар, даччын камп’ютар, сястрын світар, мужаў шніцаль…

Настаўнік:  Што можаце сказаць пра правапіс назоўнікаў, з якімі ўтваралі словазлучэнні? (Ненаціскныя фіналі –эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як –аль, -ар, а ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Одэр, Юпітэр)

Фізкультхвілінка

 Запаўненне К5-  скланенне прын. прым. адз.л. ж. м. н. роду і прым. мн. л.) Самас. практ. 227 (па 1-му  прыкладу кожнай групе) У сшытку праскланяць (4-я гр.)

VІ. Калектыўная праца.

А).Запіс пад дыктоўку  настаўніка спалучэнняў :

(сябрава  кацяня                                   сябравага брата

бацькаву сястру                                     Васілёвага агеньчыка

Б). Праца над рубрыкай “Стол даведак

Заданне: растлумачыць правапіс канчаткаў прын. прым. (з выкар. мат-лу падручніка, ст.122)

 Запаўненне К 6(форма і канчаткі прым.Н. і Вскл.)

- Н.скл.адз і мн.л. – к.ф-ма(м.р.адз.л. нулявы канч.;н. ж. р. – канч. -а; мн.л.  – канч. -Ы

- В.скл. адз.л. м.р. –поўн.ф-ма, канч. –ага;  ж, н. р –кар.ф-ма, канч. –у

( 1-4 групы)

Суразмоўніцтва з вучнямі:

–  Што яшчэ новага даведаліся пра прыналежныя прым.? (Могуць абазначаць групавую прыналежнасць, г.зн. не прыналежаць канкрэтнай істоце).

Запаўненне К7.(прыклады з табліцы ; табліцы на парце(камарыны піск, бабровая хатка, салаўіны спеў, казінае малако, асінае гняздо…)

Слуханне. Дэфармаваныя сказы. Паставіць назоўнікі, што ў дужках у патрэбнай склонавай форме. Выпісаць прын. прым., абазн. суф., растлумачыць правапіс канч.).Вучань чытае сказы, астатнія слухаюць, выпісваюць прын. прыметнікі, абазн. суфіксы.

1.Максім Багдановіч нарадзіўся ў інтэлігентнай сям’і, дзе любілі музыку, жывапіс, а (бацька) бацькава бібліятэка была для іх гонарам.

2.У ліку (Максім)  Максімавых захапленняў – Шапэн, Глінка, Агінскі і інш.

3.( Багдановіч)  Багдановічава  імя абагаціла беларускую літаратуру вершамі і паэмамі, казкамі і байкамі, крытычнымі артыкуламі і працамі па гісторыі і літаратуры.

4. Ніл Гілевіч адзначыў: “ І заспяваў ён сваю песню на роднай (маці) матчынай мове…”

5. У (Марцін) Марцінавай друкарні была надрукавана яго адзіная кніга вершаў “Вянок”.

6.Найбольшы след у (юнак) юначай душы і ў паэзіі пакінула Ганна Рафаілаўна Кукуева, каханая Максіма Багдановіча.

7.Шчырая і натхнёная (паэт) паэтава песня не змоўкла. Яна жыве ў кнігах, вершах, у творах жывапісу і музыкі, у адкрытых у яго гонар музеях, у пасаджаных садах, ва ўзведзеных помніках.

VІI. Абагульненне атрыманых вывадаў

Давйце  звернемся да вучэбнай ЛСМ , ацэнім сваю дзейнасць.Ці дасягнулі мы пастаўленых мэт?

Дэманстрацыя і агучванне ЛСМ

(Так. Матэрыял разабралі падрабязна, усё зразумела, а дома паспрабуем яшчэ скласці “карту памяці”, каб замацаваць матэрыялбольш грунтоўна.)

VІІІ. Канроль ведаў .Тэст.

1.Адзначце прыналежныя прыметнікі:

1.в –т                                                                             2-і в-т

1. ластаўчына   *                                                1. блакітная

2.вячэрні                                                             2. братаў *

3. галоўны                                                           3. доўгі

4.звярыны   *                                                      4. вавёрчыны *

5.гусіны  *                                                            5.  Янкавы  * 

2.Адзначце правільна ўтвораныя прыналежныя прыметнікі:

1.Аленкіна юнацтва                                         1.зязюлькіна апярэнне

2.ластаўчына гняздо *                                     2. братава стрэльба*

3. Гаўрылавы вочы  *                                      3. ляльчына сукенка*

4.птушыныя гнёзды   *                                    4.баброва хатка *

3.Адзначце памылкова напісаныя і ўтвораныя прыметнікі ў форме адз.л. В.скл.

1. бацькавую сястру  *                                         1.сябрава дзіця

2. алесевага сябра  *                                            2.андрэевую кніжку*

3. сябрава кацяня                                                 3. буславае крыло *

4. куніцынавае дупло  *                                       4. Дзядулеву  энцыклапедыю*

5. Наташыну сяброўку                                        5.барсуковую нару*

Праверка тэст. зад праз ключ(слайд)

ІХ . Рэфлексійны этап.

Настаўнік: У пачатку ўрока мы звярнуліся да эпіграфа

 Тое, што мы ведаем – агранічана,

Тое, чаго не ведаем – бясконцае.

  • Растлумачце, ці да месца былі радкі Амархаяма?

(Так.

-Мы пазнаёміліся сёння з новым метадам вывучэння і засваення тэмы;

-  навучыліся будаваць ЛСМ;

  • цікавыя і пазнавальныя былі заданні;
  • паглыбілі веды пра М. Багдановіча.

Настаўнік: Малайцы, дзеці. Спадзяюся , што і ў будучым вы будзеце падыходзіць да набыцця ведаў творча, старацца пазнаваць новае, бо веды – гэта гарантыя вашай будучыні.

Х.  Д/З ст.120-122, практ.229; “Карты памяці”

Х. Выстаўленне і каментарый адзнак.

Дапоўні выказванні:

  • … (настаўнікавы) парады дапамаглі засвоіць тэму.
  • …( сябрава ) падказка дапамагла выправіць памылку.
  • …  (Алёніна) сачыненне вельмі змястоўнае.
  • … (Антонава ) работа заставіла задумацца над …
  • … (Алёшава) няўважлівасць паказала, што трэба ўдумліва  чытаць.
  • Даведалася (-ўся) шмат цікавага пра…( Багдановічавы) вершы.
  • … (Анжэліччыны)  веды выручалі нашу групу.
  • … (Элініна) ўпэўненасць перадавалася і мне.

                                                   

   Літаратура

1.      Гузеев, В. В. Исследовательская работа школьников: суть, типы и

методы / В. В. Гузеев // Школьные технологии. – 2010. – № 5. – С. 49 – 52.

2.      Левитес, Д. Г. Практика обучения: современные образовательные

технологии / Д. Г. Левитес. – Воронеж: МОДЭК; М.: Институт практической

психологии, 1998. – 288 с.

3.      Методыка выкладання беларускай мовы: вучэб. дапам. для

студэнтаў філал. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай

адукацыі / М. Г. Яленскі [і інш.]; пад. рэд. М. Г. Яленскага. – Мінск : Адукацыя і выхаванне,  2007 -478 с.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.