Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

22 сакавіка – Дзень Хатыні

Дата: 18 марта 2016 в 17:24, Обновлено 18 марта 2016 в 17:48
1 204 просмотра

22 сакавіка мы ўспамінаем ахвяр трагедыі Хатыні.
Фашысцкія акупанты спалілі жывымі усіх жыхароў вёскі Хатынь. Ад рук забойцаў загінула 149 чалавек, у тым ліку 76 дзяцей.

"Людзі добрыя, помніце: мы любілі жыццё, і Радзіму нашу, і Вас, дарагія. Мы згарэлі жывымі ў агні. Наша просьба да ўсіх: хай жалоба і смутак абернуцца ў мужнасць і сілу, каб змаглі ўвекавечыць Вы мір і спакой на Зямлі. Каб нідзе і ніколі ў віхры пажараў жыццё не ўмірала!" — гэта словы сімвалічнага наказу мёртвых да жывых.

...Хатынцаў сагналі ў калгасны хлеў. Абклалі хлеў саломай, аблілі бензінам і падпалілі. Тых, хто вырываўся з полымя, бязлітаса расстрэльвалі з аўтаматаў і кулямётаў.

149 жыхароў вёскі, прыняўшы пакутніцкую смерць, згарэлі зажыва. 76 з іх — дзеці...

Уратаваліся ўсяго некалькі чалавек. 13-гадовы Валодзя Яскевіч, яго малодшая сястра Соня і 12-гадовы Саша Жалабковіч змаглі схавацца, калі карнікі зганялі людзей у хлеў; 7-гадовы Віця Жалабковіч і 12-гадовы Антон Бараноўскі вырваліся з палаючага хлява жывымі. Цудам выжыў і дарослы сведка гэтай трагедыі — вясковы каваль Іосіф Камінскі. Між трупаў аднавяскоўцаў ён знайшоў свайго смяротна параненага сына. Хлопчык памёр на руках у бацькі. Гэты эпізод лёг у аснову скульптуры "Няскораны чалавек".

Аб хатынскай трагедыі стала вядома адразу. У красавіку 1943-га была публікацыя ў плешчаніцкай падпольнай газеце "Ленинец" пад загалоўкам "Запомни! Отомсти!".

Хатынь — помнік нацыянальнай трагедыі беларускага народа, што сведчыць аб мэтанакіраванай нацысцкай палітыцы генацыду ў дачыненні да насельніцтва Беларусі.

У Хатынскім мемарыяльным комплексе ўвекавечана 186 вёсак, якія былі знішчаны разам з жыхарамі і не адрадзіліся пасля вайны; 433 вёскі, якія спасцігнуў лёс Хатыні і якія аднавіліся. 325 вёсак, якія былі знішчаны з часткаю насельніцтва, пазначаны агеньчыкамі на своеасаблівай Сцяне Памяці фотадакументальнай экспазіцыі.

На адзіных у свеце Могілках вёсак захоўваецца зямля з вёсак Беларусі, спаленых разам з жыхарамі і не адноўленых. Побач узвышаюцца сімвалічныя Дрэвы жыцця са спісам адроджаных вёсак, знішчаных разам з жыхарамі і адноўленых пасля вайны. Мемарыял уключае Сцяну памяці вязняў фашысцкіх канцлагераў, на мемарыяльных плітах якой назвы 66 найбольш буйных лагераў і месцаў масавага знішчэння мірных грамадзян і ваеннапалонных на тэрыторыі Беларусі.
Читать полностью: http://news.tut.by/society/280284.html

 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.