Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Творческая встреча с писателями Гомельщины

Дата: 13 апреля 2016 в 20:51
739 просмотров

13 красавіка ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №55 г.Гомеля” адбылася сустрэча вучняў з вядомым беларускім празаікам і публіцыстам Уладзімірам Мікалаевічам Гаўрыловічам.

У.М.Гаўрыловіч нарадзіўся 30 жніўня 1967 года ў вёсцы Вятчын Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Закончыў філілагічны факультэт, аддзяленне журналістыкі факультэта грамадскіх прафесій Мінскага педагагічнага інстытута імя М.Горкага.

У снежні 2005 года абраны старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” .

Ўзнагароджаны трыма дзяржаўнымі медалямі (за педагагічную, грамадскую і творчую дзейнасць), граматамі Міністэрства інфармацыі Беларусі, а таксама рэспубліканскіх і абласных структур адукацыі і культуры. Друкуецца ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, “Нёман”, “ Беларуская думка” і іншых выданнях. Аўтар кніг “Споднія яблыкі”, “Дзе над горадам лунаюць буслы”, “Забранае шчасце”, “Глыбокія карані”, “Плата за каханне”, “Крокі па роднай зямлі” і іншых. Пісьменніка цікавіць гісторыя роднага краю, краязнаўства. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.