Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны жыццю і творчасці Максіма Багдановіча

Дата: 20 ноября 2016 в 18:23, Обновлено 23 ноября 2016 в 01:43
1 192 просмотра

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны жыццю і творчасці Максіма Багдановіча  прайшоў у загадзя ўсталяваны тэрмін з 14 па 19 лістапада 2016 года.

        Мэта мерапрыемстваў прадметнага тыдня – папулярызацыя роднай літаратуры і мовы сярод вучняў; ушанаванне памяці Максіма Багдановіча, якому ў гэтым годзе спаўняецца 125 год з дня нараджэння,  а таксама юбіляраў 2016/2017 навучальнага года; уключэнне навучэнцаў ва адукацыйны працэс; развіццё пазнаваўчай і творчай актыўнасці; выяўленне і заахвочванне найбольш адораных вучняў.

       

        У прадметным тыдні прынялі ўдзел усе выкладчыкі роднай мовы і літаратуры, а таксама паралелі вучняў 5 – 9 класаў. План мерапрыемстваў быў складзены і абмеркаваны настаўнікамі на пасяджэнні МА. Усе мерапрыемствы прайшлі ў адпаведнасці з планам, зацверджаным кіраўніком МА.

             14.11.2016 г.  на першым паверсе ў фае адбылося адкрыццё прадметнага тыдня літаратурна – музычнай кампазіцыяй “Беларускае, роднае, кроўнае”,  акцыямі “Жыві мова” і “Размаўляем па-беларуску”, турнірам “Кемлівыя беларусы”, відеаролікам “Гомель: подых часу”. Быў наладжаны выпуск інфармацыйных газет  “Зямля пад белымі крыламі”, “Цікава ведаць”. З вялікім поспехам прайшла выстава малюнкаў да літаратурных твораў “Як намаляваць слова”. (Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры).

             15.11.2016 г. у актавай зале ДУА “Сярэдняя школа  №55 г.Гомеля” намаганнямі вучняў 8, 9-х класаў (Дудашэнка К., Лялюхава А., Крапівіна Н.) было  арганізавана прадстаўленне і абарона навукова – даследчых прац па беларускай мове і літаратуры. Творчая вынаходлівасць і мастацкае афармленне актавай залы ўражвала крэатыўным  падыходам і бачаннем.

           Таксама вучні маглі далучыцца да этнаграфічнай спадчыны беларусаў у школьным музеі “Беларуская хатка”, дзе прайшоў літаратурна-этнаграфічны калейдаскоп ”Беларусь мая сінявокая” Нікога не пакінулі абыякавымі экспанаты, прадстаўленыя ўвазе гледачоў. Апошнія гады экскурсіі і музеі набываюць усю большую папулярнасць як сярод настаўнікаў, так і сярод вучняў.                      

Фестываль беларускага майстэрства: адкрытыя ўрокі настаўнікаў беларускай мовы.

16.11.2016 г. у актавай зале была арганізавана агульнашкольнае свята “За што я люблю родную мову і Беларусь”, прэзентацыя калажоў ”Шчырае слова пра родную мову”і “Беларускія народныя святы”, літаратурная гасцёўня “Сустрэча з вершамі вучаніцы 7 класа Юдэнка Ульяны”, інтэлектуальная гульня “Брэйн-рынг” для паралелі 6-9 класаў, прысвечаны жыццю і творчасці Максіма Багдановіча.

 Мерапрыемствы  вылучаліся прадуманай структурай правядзення і духам спаборніцтва каманд вучняў.

                                                                                                                                       

17.11.2016 г. з дапамогай вучняў 7-8-х класаў была праведзена літаратурная вандроўка, прысвечаная жыццю і творчасці М.Багдановіча, сустрэча з супрацоўнікамі ЦГБ “Паэт Радзімы васілька” гульня-конкурс “Знаўцы роднага краю”. Мерапрыемствы ўражвалі душэўнасцю, прамым зваротам да гледачоў, завочнай экскурсіяй па мясцінах Беларусі, вызначальных для нашага класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Выкарыстанне мультымедыа і музычнага суправаджэння было апраўдана.

18.11.2016г. было арганізавана свята паэзіі і музыкі “Вечна юны, як наша зямля”, конкурс чытальнікаў  “Чароўная краіна паэзіі”, якая прысвячалася жыццю і творчасці Максіма Багдановіча . Каманды вельмі захапіліся выкананнем цікавых разнастайных заданняў, прымалі самы актыўны ўдзел у конкурсе, праявілі кемлівасць, паказалі свой слоўнікавы запас, а многія пашырылі яго. Мерапрыемствы прайшлі на высокім узроўні.

У  школьнай бібліятэцы ў гэты дзень была наладжана сустрэча з Ліліяй Іосіфаўнай Вялічкай – галоўным рэдактарам раённай газеты “Маяк”, якая прачытала свае вершы аб Беларусі і яе прыгожых мясцінах. Вучні мелі магчымасць не толькі паслухаць творы аўтаркі, але і пачытаць свае, задаць пытанні, якія іх хвалююць.

Дзякуючы намаганням школьнай бібліятэкі, адбыліся бібліятэчныя ўрокі “Навінкі беларускай кнігі”, “Юбіляры 2016/2017 года”. Дзеці пакідалі бібліятэку з гонарам за тое, што нарадзіліся і жывуць у краіне з самабытнай культурай і традыцыямі, багатай прыродай і слаўнай гісторыяй.

Вынікі правядзення прадметнага тыдня, згодна з палажэннем, былі абмеркаваны на чарговым пасяджэнні МА. На пасяджэнні кафедра прыйшла да высновы, што тыдзень беларускай мовы і літаратуры  прайшоў на добрым узроўні, мэты, пастаўленыя перад настаўнікамі, былі дасягнуты.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.