Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 15 апреля 2025 г. № 72

Дата: 5 июня 2025 в 15:57

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 15 апреля 2025 г. № 72

ГЛАВА 3
НАВУЧЭНЦЫ ВА ЎСТАНОВЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ.
ПАТРАБАВАННІ ДА ДЗЕЛАВОГА СТЫЛЮ АДЗЕННЯ


22. Навучэнцам ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца асоба, якая засвойвае змест аднаго з відаў адукацыйных праграм, што рэалізуе ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі. Да навучэнцаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі адносяцца выхаванцы, навучэнцы і слухачы.
23. Дзелавы стыль адзення – гэта строгі вытрыманы стыль адзення, які можа ўключаць агульныя (аднолькавыя) элементы школьнага адзення з размяшчэннем на адным
з элементаў эмблемы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (пінжаку, камізэльцы, сарафане, сукенцы).
24. Для хлопчыкаў (юнакоў) у камплект дзелавога стылю адзення можа ўваходзіць пінжак, камізэлька, штаны, кашуля з кароткімі і доўгімі рукавамі, гольф, гальштук. Для дзяўчынак (дзяўчат) – пінжак, камізэлька, спадніца, штаны, блузка з кароткімі і доўгімі рукавамі, гольф, сарафан, сукенка.
У зімовы час у камплект дзелавога стылю адзення можа ўваходзіць трыкатажны
світар.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.